За мінулыя суткі агонь забраў яшчэ адно жыццё, але ў статыстыцы МНС колькасць ахвяр пажараў скарацілася

15 сакавіка, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 14 сакавіка да 6:00 15 сакавіка) ад агню ў Беларусі загінуў адзін чалавек, сведчаць даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Трагічны выпадак здарыўся ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць).
Паводле звестак МНС, з пачатку года ў Беларусі адбылося 1.629 пажараў — на 37,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (1.164). Загінула 189 чалавек (+36%; 139).
Адметна, што ў табліцы даных, апублікаваных ведамствам 14 сакавіка, значылася 190 загінулых з пачатку года. Гэта ўжо не першы выпадак, калі МНС карэктуе даныя па смяротнасці на пажарах у бок заніжэння.
У Беларусі фіксуецца “сур’ёзная праблематычная сітуацыя” з гібеллю людзей на пажарах, заявіў на прэс-канферэнцыі 4 сакавіка ў Мінску памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях, прэс-сакратар МНС Яўген Бараноўскі.
“Вельмі сур’ёзны рост, такі непрыемны рост [колькасці загінулых]”, — сказаў ён.
Асноўная прычына, з якой павялічваецца колькасць пажараў, — неасцярожнае абыходжанне з агнём, у першую чаргу звязанае з курэннем у стане алкагольнага ап’янення, адзначыў прадстаўнік МНС.
“Сёння мы рэалізуем дастаткова дакладны, адрасны, на падставе сур’ёзнага аналізу комплекс прафілактычных мер, — паведаміў Бараноўскі. — І мы бачым партрэт групы рызыкі. Мы ўсе цудоўна ведаем, што пажары ў асноўным адбываюцца ў начны час сутак, ахвярамі агню становяцца людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Гэта састарэлыя людзі, якія самотна пражываюць, пенсіянеры, інваліды”.
“Сёння на дзяржаўным узроўні, у рамках працы ўсіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі (не толькі МНС) <…> робіцца ўсё для таго, каб стабілізаваць гэтую абстаноўку, але разам з тым праблема існуе”, — заявіў ён.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗапчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБезадказная ўлада пабудавала бессэнсоўную АЭС і зладзіла палітычны Чарнобыль — дарадца Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларускай акцыі ў Вільнюсе заходнія актывісты выступілі супраць ядзернай зброі і БелАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў трох населеных пунктах Беларусі тэмпература апусцілася да рэкордных адзнак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ гадавіну Чарнобылю дэмсілы заклікаюць спыніць БелАЭС і вярнуць без’ядзерны статус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Для дыктатараў звычайная справа — спрабаваць вербаваць, шпіёніць, каб разбурыць сяброўства паміж народаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВатыкан працуе над тым, каб узнімаць нязручныя для рэжыму пытанні, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНельга дапусціць, каб рэжым Лукашэнкі будаваў другую АЭС, пераследуючы палітычныя мэты — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаСтаніслава Гліннік не будзе прэтэндаваць на пасаду спікера КРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства