Лукашэнка пацвердзіў планы па будаўніцтве другой АЭС

14 сакавіка, Позірк. Планы па будаўніцтве другой атамнай электрастанцыі ў Беларусі пацвердзіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 14 сакавіка ў Савеце Федэрацыі РФ.
“Добра, зараз майнінг, крыптавалюта, электрамабілі — гэта ўсё зразумела, — сказаў ён. — Мы пачалі будаваць жыллё для людзей — цалкам з падагрэвам, абаграваннем, і цяпло, і гарачая вада — на электрычнасці. Я курыраваў гэты праект, бываў у гэтых дамах — гэты цуд. <…> Спажыванне вырасла. Мы і зараз адчуваем, што нам трэба будзе больш электраэнергіі. Ну і потым, у сувязі з развіццём прамысловасці, попытам насельніцтва электрычная энергія будзе заўжды”.
“Таму мы папрасілі расіян, калі маецца магчымасць, пабудаваць другую электрастанцыю. Мы яе пабудуем самі, <…> за выключэннем вось гэтых адказных рэчаў — рэактар, турбіна, яны вырабляюцца тут, гэта факт. Мы разам гэтыя агрэгаты асноўныя ўсталёўвалі, але мы можам гэта рабіць ужо самі”.
Лукашэнка заявіў, што другую АЭС можна пабудаваць на “ўсходніх межах”: “Калі раптам што, Бранскую і іншыя вобласці, і новыя рэгіёны Расіі мы можам забяспечыць электрычнасцю”. Пад “новымі рэгіёнамі” ён, відавочна, меў на ўвазе анексаваныя РФ тэрыторыі Украіны.
На думку спікера, “адурманеныя, ашалелыя” краіны, якія “нядаўна адключыліся” (гаворка пра краіны Балтыі, якія пакінулі ў лютым электракольца БРЭЛЛ дзеля сваёй энергетычнай незалежнасці), вернуцца да куплі электрычнасці, якая генеруецца ў Беларусі.
“Ужо ў два разы электрычнасць вырасла [у іх у кошце], а то будзе ў тры разы, — сцвярджае Лукашэнка. — Я думаю, там хутка зразумеюць, як у Амерыцы — зменіцца адміністрацыя, прыйдуць новыя людзі, яны зразумеюць, што трэба жыць паводле эканамічных законаў і купляць тое, што танней. У нас было танней”.
Дагэтуль Лукашэнка выступаў у Савеце Федэрацыі толькі аднойчы — 28 кастрычніка 1999 года.
Цягам апошніх гадоў Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра магчымасць будаўніцтва другой атамнай станцыі. Ён даручаў чыноўнікам ацаніць мэтазгоднасць павелічэння колькасці энергаблокаў дзейнай Беларускай АЭС або збудаванні яшчэ аднаго ядзернага энергетычнага аб’екта.
Падчас наведвання Мінскага аўтазавода сёлета 21 студзеня ён заявіў, што мае намер абмеркаваць пытанне будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Збудаванне першай станцыі — Беларускай АЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) — завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


