Беларускія ўлады разлічваюць амаль утрая павялічыць перавалку калію праз парты на паўночным захадзе РФ — дакумент
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 10 сакавіка ў 19.48.

10 сакавіка, Позірк. Улады ў Мінску разлічваюць на значнае павелічэнне аб’ёмаў перавалкі грузаў праз марскія парты на паўночным захадзе Расіі, вынікае са службовага ліста міністра транспарту і камунікацый Аляксея Ляхновіча, накіраванага кіраўніку Мінтранса РФ Раману Старавойтаву.
Дакумент, датаваны 26 чэрвеня 2024 года, мае грыф “Для службовага карыстання”. Яго копію “Позірку“ прадаставіла аб’яднанне былых сілавікоў BelPol.
“Паважаны Раман Уладзіміравіч! — піша Ляхновіч (арфаграфія захаваная). — Дазвольце падзякаваць Вам за канструктыўнае ўзаемадзеянне па ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў транспартнай сферы паміж нашымі краінамі”.
У дакуменце гаворыцца аб фарміраванні “тэхнічных умоў (зыходных даных) на пералік мерапрыемстваў і патрабаванняў тэхнічнага і тэхналагічнага характару па будаўніцтве і рэканструкцыі чыгуначнай інфраструктуры ў напрамку партоў паўночнага захаду Расійскай Федэрацыі”.
Ляхновіч паведамляе, што “рэзервовы прырост пры магутнасцях чыгуначнай інфраструктуры беларускага экспартнага грузу толькі па асноўных пазіцыях перавысіць больш чым у два разы аб’ём 2023 года” і складзе пры максімальнай загрузцы каля 47 млн 278,0 тыс. тон штогод.
Удакладняецца, што перавалку калійных угнаенняў плануецца павялічыць у 2,9 раза да ўзроўню 2023 года (да 17 млн тон), нафтапрадуктаў — у 1,8 раза (да 16,5 млн тон), угнаенняў мінеральных змешаных — у 2,2 раза (да 1,1 млн тон), коксу і бітуму — у 1,8 раза (да 1,2 млн тон), прадуктаў дрэваапрацоўкі — у 2,6 раза (да 9,4 млн тон), чорных металаў — у 1,2 раза (да 2,1 млн тон).
“Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, карыстаючыся выпадкам, аднаўляе Міністэрству транспарту Расійскай Федэрацыі свае запэўніванні ў сваёй высокай павазе”, — заяўляе ў лісце міністр.

11 верасня 2024 года Ляхновіч паведаміў, што Беларусь выкарыстоўвае для перавалкі сваёй прадукцыі 14 расійскіх партоў.
Аб’ём вывазу беларускай прадукцыі праз партовую інфраструктуру РФ, паводле слоў чыноўніка, за студзень — жнівень вырас на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.
“Беларускія грузы экспартуюцца па чыгунцы больш чым у 90 краін свету, — заявіў Ляхновіч. — У 2024 годзе геаграфія паставак пашырылася за кошт такіх краін, як Сенегал, Перу, Малі, Уругвай, Эфіопія, Гвінея-Бісаў, Бенін, Туніс, Алжыр і іншых”.
Паводле яго слоў, “ствараюцца неабходныя ўмовы для нарошчвання аб’ёмаў экспартных паставак прадукцыі айчынных прадпрыемстваў кантэйнерамі на рынак Кітая”.
Неабходнасць у перавалцы грузаў праз расійскія парты ўзнікла ў сувязі з заходнімі санкцыямі і адмовай літоўскіх партоў працаваць з Мінскам.
22 красавіка было падпісана пагадненне аб тым, што ТАА “Марскі тэрмінал “Вароты Арктыкі” пабудуе ў Мурманску да 2028 года вялікі порт для перавалкі беларускіх грузаў. Праектным рашэннем прадугледжаны аб’ёмы перавалкі да 25–30 млн тон у год.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошнія 19 месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў скарацілася за тры гады на 45%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБольш за 70 тыс. жыхароў Беларусі хварэе на бранхіяльную астму — пульманолаг УС Мяцельскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ першым квартале 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 13 беларусам, у тым ліку двум непаўналетнім (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулай ноччу перапісана восем рэкордаў холаду, у Бабруйску — новы гістарычны мінімум траўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка