Для былой палітзняволенай, журналісткі Луцкінай сабраная запытаная сума

8 сакавіка, Позірк. 7.048 еўра сабрана для былой палітзняволенай, журналісткі Ксеніі Луцкінай.
4 сакавіка фонд салідарнасці BySol паведаміў, што Луцкіна вывезеная з Беларусі, у той жа дзень быў абвешчаны збор у памеры 7 тыс. еўра.
BySol адзначаў, што экс-палітзняволеная мае цяжкае захворванне, якое патрабуе лячэння. “Таму мы разлічваем, што большая частка сродкаў пойдзе на медыцыну і яшчэ трохі застанецца для адаптацыі“, — адзначалася ў тлумачальным паведамленні.
Сума была сабраная за чатыры дні.
Да жніўня 2020 года Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, пазней звольнілася і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу. Была затрыманая ў снежні 2020 года.
8 верасня 2022 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Луцкіну да 8 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
У апошнім слове Луцкіна прасіла суд аб “літасці і гуманнасці“, аб “магчымасці вярнуцца ў грамадства і прыносіць яму карысць, загладзіць сваю віну словам і справай”. Яна нагадала пра сваю хваробу — пухліну мозгу — і што мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе на волі.
16 жніўня 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці“. 20 жніўня стала вядома, што Луцкіна на волі.
У сацсетках Луцкіна падзякавала BySol за садзейнічанне ў выездзе: “Не проста дапамаглі, але і выратавалі“.
- ГрамадстваЗа пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 1911 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка