Былы ідэолаг Лукашэнкі заклікала жанчын нараджаць, “інакш няма каму будзе плаціць нам пенсію”
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 6 сакавіка 2025 года ў 21:37

6 сакавіка, Позірк. “Дэмаграфія — гэта тая гісторыя, якую трэба паляпшаць, інакш сапраўды няма каму будзе плаціць нам пенсію. Калі мы з вамі выйдзем на пенсію, нам няма каму будзе яе плаціць, няма каму будзе працаваць”. Такую асцярогу выказала старшыня праўладнага Беларускага саюза жанчын (БСЖ), былы начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта (у 2018-2021 гадах) Вольга Шпілеўская 6 сакавіка на прэс-канферэнцыі з нагоды Дня жанчын (адзначаецца 8 сакавіка).
“Сярэдні ўзрост нашых дзяўчат, якія выходзяць замуж, — 27 і нараджэнне першынца — 27, а ў Мінску гэта наогул 30 гадоў — гэта так не пойдзе. Да гэтага ўзросту трэба мець ужо хоць бы дваіх дзетак”, — лічыць Шпілеўская.
На яе думку, кожнай жанчыне варта “памятаць наказ нашага жаночага прэзідэнта: трое дзетак“ (Лукашэнка раней назваў сябе “самым жаночым прэзідэнтам“, пры гэтым ён публічна супраць таго, каб жанчына ўзначальвала дзяржаву; яго сілавы апарат пераследуе жанчын з палітычных матываў на фоне сцвярджэнняў, што ён “з жанчынамі не ваюе“. — “Позірк”.).
Сама Шпілеўская мае адно дзіця (дарослую дачку), а на прэс-канферэнцыі паведаміла, што разведзеная.
Паводле яе слоў, БСЖ прапагандуе важнасць сям’і “сярод нашай моладзі”.
“Часта мы сутыкаемся з тым, што, на жаль, мы як мамы не заўсёды сваіх дачок выхоўваем у гэтым плане ў патрэбным кірунку. Часта ў сем’ях гучыць — мы самі гэтага не заўважаем, а потым гэта становіцца праблемай: спачатку кар’ера, потым дзеці, спачатку кватэра, потым дзеці, спачатку забяспечыць сябе матэрыяльна, потым дзеці. І вось гэта адкладаецца ў свядомасці маладых дзяўчат, яны часта не разумеюць, чым пагражае познее нараджэнне дзіцяці, якія льготы і выплаты ёсць у нас на дзяцей, як дзяржава абараняе і маладую маму, і маладую сям’ю“, — заявіла Шпілеўская.
Паводле яе прызнання, БСЖ дзеля павышэння нараджальнасці выконвае функцыю свацці: “Мы разумеем, што сёння трэба ствараць пляцоўкі, у прамым сэнсе гэтага слова, дзе маладыя людзі будуць знаёміцца з дзяўчатамі. І ў нас на працягу ўжо некалькіх гадоў праходзіць традыцыйны баль у цэнтры бяспекі МНС, дзе мы прывозім т.зв. жаночыя ўніверсітэты: лінгвістычны і іншыя, і прыводзім мужчынскія ўніверсітэты, гэта МНСнікі, нашыя хлопчыкі, Акадэмія МУС. І ў прамым сэнсе там праходзіць дабрачынная акцыя, хлопцы дапамагаюць, абменьваючыся васількамі, збіраючы грошы на нейкую дабрачынную акцыю, няхай гэта будзе дапамога коням, няхай гэта будзе дапамога там жывёлам, і ў той жа час яны знаёмяцца, заводзяць новыя знаёмствы, глядзяць у вочы адно аднаму, а не робяць гэта толькі анлайн. І такім чынам гэта таксама наша праца, так. Свацці — гэта таксама нашая праца”.
Гл. таксама па тэме:
Святар БПЦ: Сёння прапанаваць жанчыне вярнуцца да Kinder, Küche, Kirche — гэта з вобласці фантастыкі


- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

