У Крамлі лічаць Мінск “лепшым месцам” для перамоў Пуціна, Трампа і Зяленскага

5 сакавіка, Позірк. Пытанне магчымага правядзення ў Мінску перамоў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага па пытанні заканчэння вайны ва Украіне “не ўзнімалася і ніяк не абмяркоўвалася”, заявіў 5 сакавіка прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
“Але, вядома, для нас Мінск — гэта лепшае месца. Гэта наш галоўны саюзнік. Таму для нас гэта лепшае месца для перамоў”, — цытуе ТАСС прадстаўніка Крамля.
Заява Пяскова стала рэакцыяй на адпаведную прапанову Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрв’ю амерыканскаму блогеру Марыё Наўфалу, апублікаванаму 5 сакавіка інтэрв’юерам у сацыяльнай сетцы Х.
“Хочаце, прыязджайце… Вось тут сядзем спакойна, без шуму, без крыкаў, дамовімся. Таму перадайце Трампу — я яго чакаю тут разам з Пуціным і Зяленскім. Сядзем і спакойна дамовімся. Калі вы хочаце дамовіцца”, — сказаў Лукашэнка, відавочна, даўшы зразумець, што таксама хоча ўзяць удзел у такіх перамовах.
Варта адзначыць, што інтэрв’ю было запісанае 27 лютага, за дзень да скандальнай сустрэчы Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага ў Вашынгтоне. Сварка паміж Зяленскім з аднаго боку, а таксама Трампам і віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнс з другога перад запланаваным падпісаннем пагаднення аб сумесным выкарыстанні ўкраінскіх рэдказямельных металаў стала сусветнай навіной увечары 28 лютага. Бакі востра паспрачаліся наконт вайны РФ супраць Украіны. Новая амерыканская адміністрацыя адкрыта сімпатызуе краіне-агрэсару. Зяленскі датэрмінова завяршыў візіт у ЗША, пагадненне не было падпісанае.
Афіцыйны Мінск з самага пачатку расійскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны 24 лютага 2022 года адкрыта падтрымлівае Маскву.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУпершыню за восем гадоў у Беларусі чакаюцца 30-градусныя маразы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



