Лукашэнка следам за Пуціным падпісаў ратыфікацыю дамовы аб гарантыях бяспекі ў межах Саюзнай дзяржавы
4 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб ратыфікацыі Дамовы паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб гарантыях бяспекі ў межах Саюзнай дзяржавы”, паведаміла яго прэс-служба.
Падкрэсліваецца, што ў дакуменце замацаваныя “ўзаемныя гарантыі па ажыццяўленні неабходных мер у выпадку замахаў на бяспеку Беларусі і Расіі, а таксама Саюзнай дзяржавы ў цэлым”.
Выкананне абавязацельстваў “прадугледжвае калектыўнае супрацьдзеянне аднабаковым абмежавальным мерам эканамічнага і іншага характару, выкарыстанне бакамі патэнцыялу сваіх адносін з іншымі дзяржавамі і суб’ектамі міжнароднага права для прадухілення замахаў на бяспеку, прыняцце адказных мер не толькі на ўчыненыя акты агрэсіі, але і на пагрозы іх здзяйснення, а таксама неадкладнае прадастаўленне неабходнай ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншай дапамогі”.
Замацаванае дамовай супрацоўніцтва носіць “паглыблены характар”, што “адпавядае існуючым ваенна-палітычным выклікам”.
Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі беларуска-расійскай дамовы ў межах Саюзнай дзяржавы 28 лютага.
Дамова была ўхваленая ніжняй і верхняй палатамі расійскага парламента 18 і 26 лютага адпаведна. Абедзве палаты беларускага парламента ратыфікавалі яе 26 лютага.
Лукашэнка і Пуцін падпісалі дамову аб гарантыях бяспекі 6 снежня 2024 года ў Мінску ў межах пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнт РФ тады заявіў, што дакумент “вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, ахову суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу” дзвюх краін. Паводле яго слоў, таксама гаворка ідзе пра “цэласнасць і недатыкальнасць тэрыторыі і знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы, прычым з задзейнічаннем усіх наяўных сіл і сродкаў”.
Дакумент дазваляе Расіі ствараць у Беларусі ваенныя аб’екты.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

