У Гомельскім раёне ўпаў лятальны апарат, разбураная гаспадарчая пабудова — СМІ

28 лютага, Позірк. Невядомы лятальны апарат ноччу 27 лютага ўпаў на гаспадарчую пабудову ў Гомельскім раёне і выбухнуў, здарыўся пажар. Пра гэта паведамляе рэгіянальны сайт “Флагшток“ са спасылкай на“ўладальніка дачнага ўчастка”.
Меркаваны БПЛА ўпаў у раёне вёскі Зябраўка ў некалькіх кіламетрах на поўнач ад аднайменнага ваеннага пасёлка.
“Жыхары паўднёвых ускраін Гомеля фіксавалі гук аддаленай стральбы, каля 0:40 быў зафіксаваны гук выбуху. У зводках МНС пра пажар у Зябраўцы не згадваецца“, — піша сайт.
Пра ўварванне расійскіх дронаў у беларускую паветраную прастору 27 лютага ўкраінскі бок не паведамляў. Апошняе згадванне пра гэта было 23 лютага. Прадстаўнік ўкраінскага маніторынгавага канала “Український Єнот“ патлумачыў “Флагштоку”, што дроны, якія ляцяць на малой вышыні, могуць быць не заўважаныя сістэмамі СПА.
“Флагшток” працуе ў выгнанні, спецыялізуецца на асвятленні падзей у Гомельскай вобласці, мае ў рэгіёне ўласныя крыніцы.
Гл. таксама:

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


