Рассельгаснагляд не прапусціў 400 кг ласосевых з Беларусі, іх везлі без халадзільніка
26 лютага, Позірк. Супрацоўнікі Паўночна-Заходняга ўпраўлення Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) не прапусцілі на тэрыторыю РФ партыю рыбы ласосевых парод агульнай вагой каля 400 кілаграмаў, якая ішла з Беларусі.
Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, перавозчык не змог прадаставіць ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, якія пацвярджаюць бяспеку і паходжанне тавара.
Таксама адсутнічала маркіроўка, якая дазваляе ідэнтыфікаваць тавар, якая змяшчае звесткі аб вытворцу, тэрміне рэалізацыі, даце вытворчасці, краіне паходжання і г.д.
Акрамя таго, “зафіксавана парушэнне ветэрынарна-санітарных правілаў транспарціроўкі рыбы, якая патрабуе захавання тэмпературнага рэжыму пры перавозцы і захоўванні: у транспартным сродку адсутнічала халадзільнае абсталяванне”.
Перамяшчэнне грузу па мытнай тэрыторыі Еўразійскага саюза забаронена, партыя рыбы вернута ў Беларусь, гаворыцца ў рэлізе.
20 лютага паведамлялася аб затрыманні на выездзе з Беларусі фуры, якая з парушэннем ліцэнзійных правілаў перавозіла партыю бульбы. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта, груз аб’ёмам 35 тон коштам 47 тыс. рублёў перамяшчаўся ў Расію. У перавозчыка адсутнічаў спецыяльны дазвол на экспарт прадукцыі.


- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
