Лукашэнка разлічвае на большую супрацу з Кувейтам

25 лютага, Позірк. “Далейшаму ўмацаванню” двухбаковых стасункаў Беларусі і Кувейта будуць садзейнічаць “падабенства мэтаў і прынцыпаў развіцця”, а таксама “агульнае імкненне да пашырэння ўзаемавыгаднай супрацы ў розных галінах”, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 25 лютага ўлады гэтага эмірата на Аравійскім паўвостраве з Нацыянальным днём.
“Дзякуючы вашым рашучым і натхняльным намаганням Дзяржава Кувейт паспяхова рухаецца наперад па шляху рэалізацыі стратэгічнага плана “Бачанне Кувейта 2035″, скіраванага на паступальную мадэрнізацыю эканомікі і сацыяльнай сферы краіны”, — гаворыцца ў апублікаваным прэс-службай віншавальніка пасланні эміру Мішаалю аль-Ахмеду аль-Джаберу ас-Сабаху.
Віншуючы наследнага прынца Сабаха Халіда аль-Хамада ас-Сабаха Лукашэнка, як заяўлена, “пацвердзіў імкненне рабіць усё магчымае дзеля далейшага ўмацавання дружалюбных беларуска-кувейцкіх стасункаў”.
“З задавальненнем узгадваю размову з вамі на палях саміту сусветных лідараў падчас кліматычнай канферэнцыі ў Баку ў лістападзе 2024 года. Наша асабістая сустрэча прадэманстравала ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні двухбаковай супрацы і надала дадатковы імпульс актывізацыі міждзяржаўных кантактаў”, — сцвярджае ён.
30 верасня 2024 года першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч прыняў копіі даверчых грамат амбасадара Кувейта Рашэда Хамада аль-Адвані. Тады бакі абмеркавалі “стан і перспектывы двухбаковай палітычнай, эканамічнай і інвестыцыйнай супрацы, а таксама перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у гуманітарнай сферы”.
Кувейт, што займае 17,8 тыс. кв. км (менш за палову Мінскай вобласці), дзе пражывае 4,85 млн чалавек, з’яўляецца адной з найбагацейшых дзяржаў свету. Аднак узаемны тавараабарот з гэтай краінай у 2021 годзе, паводле даных МЗС Беларусі, складаў толькі 2,9 млн долараў (актуальную інфармацыю знешнепалітычнае ведамства не прыводзіць).

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля трох спакойных дзён Літва зноў зафіксавала спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026-га пабудавана кватэр у 3,2 раза менш, чым пяць гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


