У Кобрыне аварыйна адключылася падстанцыя, без электрычнасці застаецца больш за 500 абанентаў
24 лютага, Позірк. Уначы 24 лютага адбылося аварыйнае адключэнне электрычнай падстанцыі “Кобрын — Заходняя” (Брэсцкая вобласць), вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Інцыдэнт прывёў да абясточвання 88 трансфарматарных падстанцый, чатырох устаноў сярэдняй адукацыі і пяці ўстаноў дашкольнай адукацыі, аб’ектаў гандлю, а таксама больш за 7 тыс. абанентаў прыватнага сектара.
“Кацельня № 1 КУМПП ЖКГ “Кобрынскае ЖКГ” падключаная ад перасоўных электрагенератараў магутнасцю 200 кВт і 120 кВт, падача цеплаэнергіі спажыўцам ажыццяўляецца. Ужо адноўлена электразабеспячэнне 4 школ, 5 дзіцячых садоў, ААТ “Кобрынаграмаш”. Застаецца без электразабеспячэння прыватны жылы сектар (больш за 500 абанентаў)”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле даных МНС, у горадзе працуе раённая камісія па надзвычайных сітуацыях. На месца інцыдэнту выехаў начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Валерый Рудольф.
“Вядзецца маніторынг аператыўнай абстаноўкі. Робяцца ўсе неабходныя захады для аднаўлення нармальных умоў жыццядзейнасці насельніцтва і функцыянавання аб’ектаў эканомікі”, — заяўляе ведамства.
Прычыны аварыі не называюцца.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі абноўлены сутачны рэкорд спыненых у 2026 годзе спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 красавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 10 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



