У Літве заклапаціліся злівам паліва кіроўцамі грузавікоў з Беларусі для яго наступнага перапродажу

18 лютага, Позірк. Мытнікі Літвы будуць вымяраць узровень дызельнага паліва ў баках грузавых аўтамабіляў пры ўездзе і выездзе з краіны.
Як паведамляе Мытная служба гэтай дзяржавы, такое рашэнне было прынята на нарадзе 17 лютага з удзелам прадстаўнікоў МУС, Падатковай інспекцыі і Службы аховы дзяржаўнай мяжы.
Адзначаецца, што прычынай такой меры сталі выпадкі “незаконнага падпольнага скіду паліва з расійскіх і беларускіх грузавых аўтамабіляў”, якія пачасціліся з пачатку года, ідучы праз Літву транзітам. Пводле звестак ведамства, на літоўскай тэрыторыі кіроўцы грузавікоў “спыняюцца ў сакрэтных, узгодненых кропках” і зліваюць большую частку дызпаліва для наступнага перапродажу.
У паведамленні прыводзіцца некалькі прыкладаў такіх паводзін. Заяўляецца аб складанні адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў захоўвання і транспарціроўкі нафтапрадуктаў і падакцызных тавараў, а таксама міжнародных санкцый. Парушальнікам пагражае штраф да 6.000 еўра, а таксама канфіскацыя дызельнага паліва і транспартнага сродку.
Літоўская мытня адзначае, што грузавікі, кіраваныя кіроўцамі з трэціх краін, “часта выбіраюць нелагічныя маршруты, спыняюцца і перамяшчаюцца па краіне з незразумелымі мэтамі, праязджаючы праз Літву”. З-за гэтага іх транзітны шлях займае ў некалькі разоў больш часу, чым варта было б пры “аптымальным і лагічным планаванні маршруту”.
“Напрыклад, як толькі яны ўязджаюць на тэрыторыю Літвы, яны спыняюцца і чакаюць некалькі гадзін. Затым яны перамяшчаюцца і “гойсаюць” па краіне, робячы крукі і заязджаючы ў невядомыя раёны, — прыводзяцца словы аднаго з мытнікаў. — Мы падазраем, што такім чынам аўтамабілі трапляюць на нелегальныя склады, якія адрозніваюцца па памеры: ад невялікага гаража да вялікага ангара”.
Паведамляецца, што сярэдні грузавік за адну такую “паездку” можа зліць ад 800 да 1.000 літраў дызельнага паліва, якое затым прадаецца на чорным рынку. Паводле ацэнак мытнага ведамства, шкода, якая наносіцца дзяржаве незаконным скідам паліва і ўхіленнем ад выплаты імпартных пошлін, можа дасягаць 20 млн еўра ў год.
Падкрэсліваецца, што пры неабходнасці меры кантролю могуць быць пашыраныя. Адным з прапанаваных рашэнняў з’яўляецца рэгуляванне аб’ёмаў імпартаванага паліва, як гэта робяць Латвія і Польшча. Таксама будзе ўзмоцнена патруляванне ў раёнах, дзе магчымы незаконны зліў дызеля.
Цяпер кошт аднаго літра дызельнага паліва ў Літве складае каля 1,6 еўра, у Расіі і Беларусі — каля 0,7 еўра.

- ГрамадстваКошт месца на платнай паркоўцы ў Мінску будзе залежаць ад раёна яе размяшчэнняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску сачыць за аплатай паркоўкі будуць з дапамогай мабільных комплексаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка