Ціханоўская абмеркавала з кангрэсменамі ЗША падтрымку незалежных беларускіх СМІ

16 лютага, Позірк. Сустрэчы з кіраўнікамі камітэтаў па замежных справах Кангрэсу ЗША правяла на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Падкрэсліўшы, што Браян Маст (Палата прадстаўнікоў) і Джым Рыш (Сенат) прадстаўляюць Рэспубліканскую партыю, Вячорка адзначыў, што “асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі мірныя перамовы па Украіне і роля Беларусі ў гэтым працэсе”.
“Ціханоўская падкрэсліла, што пытанне Беларусі павінна быць часткай перамоваў, уключаючы расійскую вайсковую прысутнасць у краіне і паступовы транзіт улады”, — дадаў дарадца.
Паводле яго слоў, на сустрэчах таксама абмяркоўвалася “падтрымка незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці”. Ціханоўская прапанавала “зрабіць выключэнне для беларускіх праграм і аднавіць фінансавую дапамогу”.
Акрамя гэтага, узнімаліся пытанні палітвязняў і шляхі іх вызвалення, а таксама перспектывы прызначэння спецыяльнага пасланніка па Беларусі, сказаў Вячорка.
“Ціханоўская падзякавала [кангрэсменам] за пастаянную падтрымку і дамовілася аб правядзенні слуханняў у Кангрэсе, прысвечаных сітуацыі ў Беларусі і стратэгіі ЗША ў дачыненні да краіны”, — падкрэсліў ён.
Вячорка таксама паведаміў, што на палях Мюнхенскай канферэнцыі дэмлідар таксама правяла сустрэчы з кангрэсменамі Джын Шахін (Дэмакратычная партыя), Браянам Фіцпатрыкам (Рэспубліканская партыя), старшынёй камітэта ва ўзброеных сілах у Сенаце Роджэрам Вікерам.
Раней паведамлялася аб сустрэчы Ціханоўскай са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па пытаннях Расіі і Украіны Кітам Келагам.
15 лютага “Позірк” паведамляў пра сустрэчу палітыка з членам Кангрэсу ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джо Уілсанам.
Таксама Ціханоўская размаўляла з былым камандуючым арміяй ЗША ў Еўропе Бэнам Ходжэсам і сенатарам Пітэрам Боэмам.
21 студзеня 2025 года Трамп падпісаў указ аб прыпыненні Вашынгтонам усёй замежнай дапамогі на 90 дзён. Сярод іншага дакумент распаўсюджваецца на дзейнасць Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), якое рэалізоўвае ў тым ліку праграмы падтрымкі журналістаў у выгнанні.
У распаўсюджанай у канцы студзеня заяве Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ) прагучаў заклік да ўсіх патэнцыйных еўрапейскіх донараў “прыняць меры для кампенсацыі сыходу ЗША, у прыватнасці, для забеспячэння выжывання <…> СМІ”, сярод якіх і беларускія.
Апошнім часам беларускія СМІ, якія працуюць у эміграцыі, сутыкнуліся з фінансавымі праблемамі.
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


