Замежныя інвестыцыі за год знізіліся на 10,4% — даныя Белстата

12 лютага, Позірк. За 2024 год замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 6,9 млрд долараў — на 10,4% менш, чым у 2023-м (7,7 млрд), вынікае з даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У выглядзе прамых замежных інвестыцый (74,8% усяго аб’ёму) паступіла 5,2 млрд долараў (5,8 млрд; -10,3%).
Інвестыцыі з Беларусі за мяжу склалі 4,9 млрд долараў (5,7 млрд; -14%). На долю прамых інвестыцый прыпала 80,8% ўсіх накіраваных за мяжу інвестыцый.
У справаздачы не ўлічваліся банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, Банк развіцця, а таксама бюджэтныя арганізацыі.
Сёлета Белстат не пазначыў асноўныя краіны, з якіх паступілі інвестыцыі, а таксама дзяржавы, у якія інвеставалі беларусы.
У 2022 годзе ў рэальны сектар эканомікі Беларусі замежныя інвестары ўклалі 7 млрд долараў, у 2021-м — 8,7 млрд.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць збожжаўборачных камбайнаў і трактароў у аграсектары зменшылася ўтрая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- У першую пяцідзёнку сакавіка актыўнасць нелегальных мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, фіксавалася толькі ля мяжы з ЛатвіяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка


