Сітуацыя з карупцыяй пагаршаецца ў Беларусі чацвёрты год запар — Transparency International

11 лютага, Позірк. У Беларусі чацвёрты год запар пагаршаецца сітуацыя з карупцыяй, сведчыць “Індэкс успрымання карупцыі”, які штогод вылічваецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Transparency International (штаб-кватэра ў Берліне).
Індэкс вызначаецца на аснове ўспрымання ўзроўню карупцыі экспертамі і прадстаўнікамі бізнесу 180 краін і тэрыторый. Дзяржавам прысвойваюць балы — ад 0 (сур’ёзная карупцыя) да 100 (поўная адсутнасць карупцыі).
Па выніках 2024 года Беларусь набрала 33 балы (у 2023-м — 37, у 2022-м — 39, у 2021-м — 41, у лепшым для сябе 2020-м — 47) і падзяліла 114 месца (годам раней 98-е) з Босніяй і Герцагавінай, Лаосам, Манголіяй, Сьера-Леоне, Панамай і Філіпінамі).
Сярод суседзяў Беларусі найгоршы паказчык у Расіі (154-е месца і 22 балы). Украіна заняла 105-е месца (35 балаў), Польшча — 53-е (53), Латвія — 38-е (59), Літва — 32-е (63).
Першае месца ў “Індэксе ўспрымання карупцыі” тры гады запар аднаасобна займае Данія (90). У першую васьмёрку па выніках 2024 года ўвайшлі Фінляндыя (88), Сінгапур (84), Новая Зеландыя (83), Люксембург, Нарвегія і Швейцарыя (па 81), Швецыя (80).
Замыкаюць рэйтынг Паўднёвы Судан (8), Самалі (9), Венесуэла (10) і Сірыя (12).
13 лістапада мінулага года начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Беларусі Ігар Грэйба на семінары, прысвечаным пытанням удасканалення супрацьдзеяння карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях, паведаміў, што за студзень — верасень 2024 года ў Беларусі было зарэгістравана 1.058 карупцыйных злачынстваў, што, паводле яго слоў, на 87 менш, чым за аналагічны перыяд 2023-га — 1.145 (-7,6%).
Прадстаўнік нагляднага органа тады падкрэсліў, што “дзякуючы мерам стрымлівання і ранняй прафілактыкі ў нас у краіне карупцыя не перавышае 2% у структуры агульнай злачыннасці”.
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў сярэдзіне 1990-х гадоў шмат у чым дзякуючы вобразу змагара з карупцыяй і працягвае выкарыстоўваць гэтую тэму. За 30 гадоў карупцыя так і не была пераможана.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ Мінфіне занепакоены ростам колькасці парушэнняў пры аплаце паслуг ЖКГ і рамонту за кошт бюджэтных сродкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМэр Акмянскага раёна Літвы: Гібрыдныя атакі — праверка ўсяго ЕўрасаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


