Супрацоўнікі ДАІ са стралянінай спынялі парушальніка ў Магілёўскай вобласці, ён затрыманы
9 лютага, Позірк. Супрацоўнікі ДАІ са стралянінай спынялі парушальніка ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.
Паведамляецца, што ў райцэнтры Mercedes сутыкнуўся са стаячым аўтамабілем Lada і з’ехаў з месца ДТЗ. Супрацоўнікі ДАІ знайшлі транспартны сродак і падалі сігнал аб спыненні.
“Аднак вадзіцель праігнараваў патрабаванне і паспрабаваў уцячы. Пачаўся пераслед. Аўта разганялася да 140 км/г, ствараючы рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху. Інспектары прынялі рашэнне выкарыстоўваць табельную зброю. Пасля прыцэльных стрэлаў па колах парушальніка затрымалі”, — гаворыцца ў рэлізе.
Удакладняецца, што за рулём знаходзіўся “30-гадовы раней неаднаразова судзімы магіляўчанін, які не мае права кіравання (не атрымліваў), з візуальнымі прыкметамі ап’янення”. Агляд паказаў больш за 1,1 праміле алкаголю ў крыві.
У адносінах да вадзіцеля складзена 15 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за нецвярозае кіраванне, невыкананне неаднаразовых патрабаванняў аб спыненні і непадпарадкаванне, сказана ў паведамленні.
Ён змешчаны ў ІЧУ, транспартны сродак дастаўлены на ахоўную стаянку.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаКіраўнік МЗС Літвы не бачыць прычын для перагляду палітыкі ў дачыненні да афіцыйнага МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заклікала не расцэньваць пазітыўна тое, што рэжым Лукашэнкі паведаміў Польшчы пра дроны, якія ляцяць у яе бокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыезду ў Польшчу ў пункце пропуску Брэст чакае больш за 1,5 тыс. аўтамабіляў і амаль 70 аўтобусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка