Мінулы студзень стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў на тэрыторыі Беларусі

5 лютага, Позірк. Мінулы студзень стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў на тэрыторыі Беларусі, гаворыцца ў справаздачы Белгідрамета.
Сярэдняя тэмпература склала 1,2 градуса вышэй за нуль — на 5,3 градуса вышэй за кліматычную норму і на 0,1 градуса вышэй за ранейшы рэкорд, зафіксаваны ў студзені 2020 года.
Самай цёплай была трэцяя дэкада з сярэдняй тэмпературай на 8 градусаў вышэй за норму (+2,9 супраць -5,1). Паводле шматгадовых назіранняў, гэтая дзесяцідзёнка — найхаладнейшая ў годзе, аднак цяпер тэмпература адпавядала канцу сакавіка — пачатку красавіка.
Першая дэкада была цяплейшай за норму на 4,4 градуса (+0,3 супраць -4,1), другая — на 3,4 (+0,3 супраць -3,1).
Максімальная тэмпература паветра адзначана ў Пінску 27 студзеня (+12,8). У Жлобіне 30 студзеня абноўлены абсалютны максімум тэмпературы для гэтага месяца (+10,1 супраць +10 градусаў 10 студзеня 2007 года і 11 студзеня 2005-га).
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам аператыўных і архіўных звестак Белдрамета, у студзені зафіксавана 212 тэмпературных рэкордаў (2, 7, 17, 18, 25-31 студзеня).
Халадней за ўсё было ўначы 6 студзеня ў Жыткавічах (-10,6°з).
За месяц выпала 31 мм ападкаў (31 л вады на квадратны метр тэрыторыі) — 75% кліматычнай нормы. Больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці — у сярэднім 44 мм, або 96% нормы, менш за ўсё — у Гомельскай вобласці — 20 мм, або 52% нормы.
Максімальная хуткасць ветру зарэгістраваная ў Навагрудку 2 студзеня (22 м/с).
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у 2025 годзе павялічылася ва ўсіх рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаМногія геаграфічныя рэгіёны ў Арктыцы носяць імёны выхадцаў з Беларусі — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



