Адразу пасля сустрэчы з Лукашэнкам генпракурор абвясціў аб працягу працы “камісіі па вяртанні”

4 лютага, Позірк. Адразу пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 4 лютага генеральны пракурор Андрэй Швед абвясціў журналістам аб працягу працы камісіі па “разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях учынення імі правапарушэнняў”, якую ён ўзначальвае (“камісія па вяртанні”).
“Мы лічым, што яна робіць свой унёсак у вырашэнне шэрагу пытанняў”, — цытуюць чыноўніка дзяржаўныя СМІ. Камісія, паводле яго слоў, разгледзела 241 заяву, 19 заяўнікаў ужо вярнуліся ў Беларусь.
“Каля 40 асобам дадзеныя тлумачэнні пра тое, што яны могуць спакойна вяртацца: у нас да іх няма ніякіх прэтэнзій, — сказаў ён. — Але я ведаю, што частку з іх дастаткова шчыльна апрацоўваюць замежныя спецслужбы. Мы ведаем факты. Тым людзям, якія будуць вяртацца, мы будзем даваць слова, і ад іх вы пачуеце, даведаецеся ўсю праўду пра тое, як “салодка” жывецца за мяжой, якое да беларусаў стаўленне і якім чынам і хто перашкаджае вяртанню нашых грамадзян на сваю радзіму”.
Швед сцвярджае, што любы чалавек, які жадае вярнуцца, атрымае ад камісіі “аб’ектыўную інфармацыю”, а “ўсе гарантыі, што вызначаны ўказам кіраўніка дзяржавы, безумоўна, будуць выкананыя”.
“Вы спакойна заедзеце ў нашу краіну, як ужо заехала 19 чалавек. З кожным з іх вы можаце паразмаўляць. Усё, што пішацца за мяжой, што нібыта тут некага затрымалі і гэтак далей, — такіх фактаў мы не ведаем. Акрамя аднаго: асоба вярнулася сюды, але была затрыманая за здзяйсненне іншага злачынства. Гэта ж не значыць, што, калі асоба вярнулася, у яго імунітэт ад адказнасці за іншыя злачынствы”, — сцвярджае генпракурор.
Камісія, паводле слоў Шведа, таксама вывучае матэрыялы “грамадзян, што былі асуджаныя за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці і звярнуліся <…> з заявай аб памілаванні”. “Праца камісіі ўлічвалася кіраўніком дзяржавы пры прыняцці рашэнняў аб амністыі”, — заявіў чыноўнік.
На сустрэчы са Шведам 4 лютага Лукашэнка заявіў пра мэтазгоднасць захавання “камісіі па вяртанні”.
Камісія была створана пасля нарады ў Лукашэнкі 24 студзеня 2023 года. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага таго ж года. 17 кастрычніка 2024-га стала вядома, што паўнамоцтвы камісіі пашыраны — цяпер яна можа разглядаць заявы асоб, якія пражываюць у Беларусі.
3 снежня 2024 года цэнтр BEROC прадставіў даследаванне “Адаптацыйныя стратэгіі мігрантаў з Беларусі і Украіны на рынку працы Еўрапейскага саюза”, згодна з высновай якога большасць беларусаў, якія эмігравалі, гатовая вярнуцца на радзіму ў выпадку змены ўлады і спынення рэпрэсій.
Навуковы супрацоўнік BEROC Віялета Панасевіч адзначыла, што, паводле розных ацэнак, пасля падзей 2020 года з Беларусі з’ехала каля 500 тыс. чалавек. У праведзеным цэнтрам апытанні ўзяло ўдзел 172 беларусы (а таксама 392 украінцы), якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы ці Літвы на працягу 2–4 гадоў.


- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 5,3 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–31 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі выраслі за год на 13%, перавысіўшы 130 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа жнівень Беларусь паднялася з сёмага на трэцяе месца па росце афіцыйнага курсу долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінюст пазбавіў ліцэнзіі вядомага падатковага адваката Шпакоўскага за “правіну, не сумяшчальную“ з гэтым званнем (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 16%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 20,8%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы ў Польшчы апынуліся ў “прававой пастцы" праз палітыку Мінска і мясцовую бюракратыю — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
