НАК сцвярджае, што Міжнародны алімпійскі камітэт прызнае Віктара Лукашэнку легітымным кіраўніком арганізацыі

3 лютага, Позірк. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прызнаў вынікі выбараў Генеральнай асамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі, з дапамогай якіх Віктар Лукашэнка падоўжыў паўнамоцтвы кіраўніка арганізацыі.
Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 3 лютага прэс-рэлізе НАК.
Таксама сцвярджаецца, што пасля згаданых выбараў НАК зноў атрымае доступ да міжнародных праграм падтрымкі “па лініі алімпійскай салідарнасці”.
У арганізацыі адзначылі “ў цэлым станоўчую дынаміку ўзаемадзеяння і нармалізацыю адносін паміж НАК Беларусі і МАК”.
НАК, як заяўляецца, “працягне працу з МАК і міжнароднымі федэрацыямі па пытанні хутчэйшага вяртання беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў”.
Віктар Лукашэнка быў пераабраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта на новы чатырохгадовы тэрмін 15 студзеня. Адзначалася, што яго кандыдатуру на Генасамблеі НАК падтрымалі 82 дэлегаты, двое прагаласавала супраць, трое ўстрымаліся.
Пра іншых кандыдатаў на пасаду не паведамлялася.
Па выніках галасавання віцэ-прэзідэнтам пераабраны Дзмітрый Даўгалёнак (за — 67, супраць — 9, устрымалася — 11).
Віктар Лукашэнка ўзначаліў НАК 26 лютага 2021 года, раней арганізацыяй з 1997 года кіраваў яго бацька Аляксандр Лукашэнка. Ён пакінуў пасаду пад ціскам МАК у сувязі з рэпрэсіямі спартсменаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тады МАК не прызнаў Віктара Лукашэнку легітымным кіраўніком НАК.
Ён таксама знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Канады, Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, Украіны, Аўстраліі, Японіі і Новай Зеландыі.
На афіцыйным сайце МАК інфармацыі аб прызнанні вынікаў выбараў у Беларусі не выяўлена.

- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаМАРГ хоча ўніфікаваць патрабаванні да маркетплейсаў і інтэрнэт-крамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал па пазабанкаўскіх крэдытах за пяць гадоў зменшыліся ў 38 разоў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаМАРГ анансаваў пастанову Саўміна, якая будзе рэгуляваць адносіны пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак пры рэалізацыі гародніны і садавіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага інтэрнэт-гандлю ў рознічным тавараабароце за два гады вырасла ўдвая — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+