Урад склаў паўнамоцтвы, але будзе працаваць да фармавання новага складу

3 лютага, Позірк. У адпаведнасці з Канстытуцыяй урад Беларусі склаў паўнамоцтвы “перад нававыбраным прэзідэнтам”, паведамляе тэлеграм-канал прэс-службы Савета міністраў.
Адзначаецца, што адпаведную пастанову падпісаў Раман Галоўчанка. Дакумент набывае моц з дня прыняцця.
Інфармацыя з’явілася адразу ж пасля таго, як Цэнтрвыбаркам афіцыйна абвясціў Аляксандра Лукашэнку пераможцам электаральнай працэдуры, якую афіцыйны Мінск лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”.
Практычна сінхронна прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што “ў мэтах забеспячэння бесперабойнай працы выканаўчай вертыкалі ўлады”, кіруючыся “п. 7 ст. 84 і ч. 11 арт. 106 Канстытуцыі”, палітык сваім указам “даручыў прэм’ер-міністру, яго намеснікам, міністрам, старшыням дзяржкамітэтаў і кіраўніку апарата Савета міністраў працягнуць выкананне абавязкаў да фармавання новага складу ўрада”.
Удакладняецца, што “як і раней, у склад урада на падставе пасады ўвайшлі старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў”.
Даведка “Позірку”:
Арт. 106 Канстытуцыі кажа, што “ўрад складае свае паўнамоцтвы перад ізноў абраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь”. Пры гэтым “у выпадку адстаўкі або складання паўнамоцтваў урад Рэспублікі Беларусь на даручэнне прэзідэнта працягвае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да фармавання новага ўрада”.
Згодна з п. 7 арт. 84 Канстытуцыі, “прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызначае структуру ўрада Рэспублікі Беларусь, прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады намеснікаў прэм’ер-міністра, міністраў і іншых членаў урада, прымае рашэнне аб адстаўцы ўрада або яго членаў”.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 482 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


