Абвешчаны збор сродкаў на захаванне магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку

3 лютага, Позірк. Грамадская ініцыятыва па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку абвясціла збор сродкаў — 11.200 злотых (2.650 еўра) — на захаванне адпаведных месцаў пахаванняў.
Ініцыятыва адзначыла, што Беласток “заўсёды быў важным цэнтрам беларускай культуры” ў Польшчы: “Тут, на могілках Усіх Святых, спачываюць дзеячы, якія прысвяцілі сваё жыццё захаванню беларускай мовы, традыцый і ідэнтычнасці. Аднак кожныя 20 гадоў патрэбная аплата за ўтрыманне магіл. Калі гэтага не зрабіць, яны могуць быць аддадзеныя пад новыя пахаванні”.
Сродкі неабходныя для захавання магіл заснавальніка хораў у Беларускім школьным таварыстве Кастуся Кіслага, актыўных удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху Лявона і Сяргея Богушаў, а таксама педагога, удзельніка беларускага нацыянальнага падполля Мікалая Чарнецкага.
Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на сплату арэнднай запазычанасці і працяг арэнды месцаў пахаванняў да 2045 года, а таксама на догляд тэрыторыі могілак і помнікаў, захаванне памяці пра дзеячоў, якія “пакінулі значны след у гісторыі Беларусі”.


- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

