Ціханоўская абмеркавала падтрымку беларусаў з часовым павераным у справах Польшчы ў Літве

2 лютага, Позірк. Падтрымку беларусаў і бяспеку ў рэгіёне абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з часовым павераным у справах Польшчы ў Літве Гжэгажам Марэкам Познаньскім.
Сустрэча прайшла 31 студзеня ў Вільнюсе, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, Ціханоўская з польскім дыпламатам таксама размаўлялі пра падрыхтоўку да “Форуму Касцюшкі”, які пройдзе 3–4 лютага ў Гданьску.
На старонцы амбасады Польшчы ў Літве ў “Фэйсбуку” адзначаецца, што бакі на сустрэчы абмеркавалі “важнасць беларускай грамадзянскай супольнасці для дэмакратызацыі Рэспублікі Беларусь, адзінства народа, сілу яго самабытнасці і культуры, моцныя еўрапейскія карані, стварэнне бяспечнай і адзінай Еўропы”.
Як паведаміў Вячорка, у той жа дзень Ціханоўская правяла ў сваім офісе сустрэчу з амбасадарам Нарвегіі ў Літве Атле Конта Мідтунам.
Сярод іншага палітык на сустрэчы падзякавала дыпламату за падтрымку Нарвегіяй беларускіх праваабаронцаў і людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі.
Таксама бакі “абмеркавалі планы на 2025 год”, адзначыў Вячорка.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка