На “Форуме Касцюшкі” ў Гданьску будзе абмяркоўвацца далейшая падтрымка беларусаў міжнароднай супольнасцю

2 лютага, Позірк. Пра асноўныя мерапрыемствы “Форуму Касцюшкі”, які пройдзе 3–4 лютага ў Гданьску (Польшча), паведаміў “Позірку” Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай.
Паводле яго слоў, у рамках форуму будуць праведзеныя “круглыя сталы”, падчас якіх удзельнікі абмяркуюць “ключавыя пытанні”: “ролю беларускай культуры ў барацьбе за свабоду”, “гістарычную спадчыну” Беларусі і “актуальныя выклікі” ў гэтай сферы, “адукацыйныя ініцыятывы і праекты”.
Таксама анансаваная дыскусія аб тым, “як міжнародная супольнасць можа падтрымаць беларусаў”, адзначыў дарадца дэмакратычнага лідара.
Ціханоўская, дадаў ён, будзе ўдзельнічаць на форуме ў “панэлі высокага ўзроўню”. У гэтай дыскусіі чакаецца ўдзел міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, а таксама “прадстаўнікоў урадаў, міжнародных арганізацый і беларускіх дэмакратычных сіл”, адзначыў Вячорка.
Чакаецца, што на форум прыбудуць “лідары Еўрапейскага саюзу, ПАСЕ, Савета Еўропы, актывісты, даследчыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці”, удакладніў палітык.
Удзельнікі мерапрыемства, паводле яго слоў, ускладуць кветкі да помніка супрацоўнікам гданьскай суднаверфі, якія загінулі ў 1970 годзе падчас пратэстаў супраць камуністычнага рэжыму, а таксама наведаюць выставу “Wolna Białoruś! Жыве Беларусь!”
Акрамя гэтага, “беларускія дэмакратычныя лідары сустрэнуцца з міжнароднымі партнёрамі, палітыкамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці”, сказаў дарадца дэмлідара.
На форуме таксама пройдзе вечар беларускай культуры і мастацтва і будзе паказаны фільм пра паўстанне Тадэвуша Касцюшкі.
Аб правядзенні ў Гданьску “Форуму Касцюшкі” стала вядома ў снежні 2024 года.
Як паведамляў Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК), мерапрыемства адбудзецца па ініцыятыве Сікорскага. Яно, як заяўлялася, стане канферэнцыі высокага ўзроўню, на якую будуць запрошаныя “як кіраўнікі шэрагу міністэрстваў замежных спраў еўрапейскіх краін, так і кіраўнікі і прадстаўнікі АПК, Каардынацыйнай рады, а таксама іншыя прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці”.
Як адзначыў Вячорка, “Форум Касцюшкі” — гэта “платформа для дыскусіі пра будучыню Беларусі, падтрымку грамадзянскай супольнасці і ўзмацненне еўрапейскай інтэграцыі”.
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у 2025 годзе павялічылася ва ўсіх рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаМногія геаграфічныя рэгіёны ў Арктыцы носяць імёны выхадцаў з Беларусі — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



