Нацбанк плануе захаваць у 2025 годзе “даступнасць крэдытаў”

31 студзеня, Позірк. У 2025 годзе ў Беларусі захаваецца працэнтная палітыка, скіраваная на “забеспячэнне прывабнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце, якія фармуюць рэсурсную базу банкаў для фінансавання эканомікі, а таксама даступнасці крэдытаў для суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва”, заявіў першы намеснік кіраўніка Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц 30 студзеня на пашыраным пасяджэнні праўлення рэгулятара.
Паводле яго слоў, Аляксандрам Лукашэнкам абазначаныя “больш напружаныя задачы перад банкаўскай сістэмай”, чым раней, гэта тычыцца “мэтавага параметра ў цэнавай стабільнасці”.
“У сувязі з гэтым грашова-крэдытная палітыка не толькі захавае пераемнасць, але і ўзмоцніць сваю накіраванасць на фармаванне належных умоў, што садзейнічаюць выкананню мэты ў інфляцыі”, — падкрэсліў аратар (тэкст выступу апублікаваны прэс-службай НБ РБ).
Нацбанк прагназуе павелічэнне ў 2025 годзе сярэдняй шырокай грашовай масы на 11–15%, сярэдняй рублёвай грашовай масы — на 15–21%. Дапушчальны прырост рублёвай грашовай базы ацэньваецца ў калідоры 10–13%.
Курсавая палітыка, паводле слоў дакладчыка, “па-ранейшаму будзе рэалізоўвацца ў рэжыме плаваючага курса”, які прадугледжвае фармаванне курсу беларускага рубля пад “уздзеяннем суадносін попыту на замежную валюту і яе прапановы на ўнутраным валютным рынку”.
“Пры адсутнасці рызык для цэнавай і фінансавай стабільнасці чакаецца паступовае зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы, — адзначыў Калечыц. — Так, пры спрыяльным развіцці сітуацыі стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка ў сярэднім за 2025 год можа скласціся на ўзроўні 9–9,3% гадавых (цяпер — 9,5%. —“Позірк”.)”.
Адпаведна, гэта пацягне за сабой некаторае паляпшэнне цэнавых умоў па крэдытах банкаў, дадаў ён. Сярэдняя працэнтная стаўка па новых рыначных крэдытах банкаў юрыдычным і фізічным асобам у нацыянальнай валюце прагназуецца на ўзроўні 9–10,25% гадавых.
З улікам ільготнага крэдытавання сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых крэдытах юрыдычным асобам можа скласці 8,5–9,8%, удакладніў прадстаўнік рэгулятара.
Плацежаздольны попыт на крэдытныя рэсурсы ацэньваецца ў 2025 годзе ў памеры 195–200 млрд рублёў, у тым ліку з боку суб’ектаў гаспадарання — каля 180 млрд.
За 2024 год спажывецкія цэны павялічыліся на 5,2%. Харчаванне стала даражэй на 6,5%, нехарчовыя тавары — на 3,6%, паслугі — на 5%.
Згодна з важнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%, экспарту тавараў і паслуг — 5,4%, інвестыцыі — 7,8%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — 4%, інфляцыя не павінна перавысіць 5%.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБеларусь зноў звернецца да міжнароднай супольнасці з-за плота ў Белавежскай пушчы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён лютага Польшча зафіксавала ў 4 разы больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 30 гадоў папуляцыя высакароднага аленя павялічылася ў Беларусі ў 10 разоў — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваПрыродаахоўная інспекцыя ў 2025 годзе канфіскавала на 13% менш незарэгістраванай зброі, чым у 2025-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваУ 2025 годзе істотна вырасла колькасць ахвяр пры ДТЗ з жывёламі — прыродаахоўная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе за збыт наркотыкаў затрымана ў 6,6 раза менш падлеткаў, чым 10 гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



