Пракуратура прымусіла OZON прыбраць з продажу прызнаную “экстрэмісцкай” кнігу расійскага гісторыка
30 студзеня, Позірк. Пракуратура Магілёўскай вобласці прымусіла электронную гандлёвую пляцоўку “ОЗОН Маркет Бел” (OZON) прыбраць з продажу кнігу “Героі” Люфтвафэ” расійскага гісторыка і журналіста Канстанціна Залескага, вынікае з паведамлення на сайце Генпракуратуры.
Адзначаецца, што “Научно-популярное издание: “Герои» Люфтваффе. Первая Персональная энциклопедия / автор Константин Залесский. — М.: Яуза-пресс, 2014 — 736 с.” было прызнанае “экстрэмісцкімі матэрыяламі” на падставе рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 3 жніўня 2022 года.
Паводле звестак пракуратуры, два экзэмпляры гэтай кнігі былі даступныя для продажу на сайце ozon.by і праз мабільны дадатак “Ozon.by: тавары з дастаўкай”.
“Пракурор Магілёўскай вобласці вынес на адрас кіраўніцтва ТАА “ОЗОН Маркет Бел” прадпісанне, у якім запатрабаваў ліквідаваць парушэнні заканадаўства і неадкладна выключыць з інтэрнэт-каталога прадукцыю, прызнаную судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, — гаворыцца ў паведамленні. — У мэтах выканання акта нагляду ТАА “ОЗОН Маркет Бел” абмежавала рэалізацыю выдання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
“Акрамя таго, пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў Мінскае РУУС даручэнне аб правядзенні праверкі на прадмет наяўнасці ў дзеяннях ТАА “ОЗОН Маркет Бел” складу адміністрацыйнага правапарушэння”, — адзначае Генпракуратура.
У апошнія гады рэжым Аляксандра Лукашэнкі актыўна выкарыстоўвае “антыэкстрэмісцкае” заканадаўства, каб абмежаваць доступ да непажаданай яму інфармацыі, у тым ліку незалежных медыя. Чаму статус “экстрэмісцкіх матэрыялаў” надалі вышэйзгаданай кнізе, невядома.


- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСутачная колькасць спробаў незаконна пранікнуць з Беларусі ў ЕС зноў перавысіла 100Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства