МЗС: “Калектыўны Захад” працягвае беспадстаўную крытыку Беларусі
28 студзеня, Позірк. Пра працяг беспадстаўнай крытыкі ў дачыненні да Беларусі з боку “пэўных заходніх краін” з “выкарыстаннем клішаваных ярлыкоў і санкцыйных пагроз” заявіла 28 студзеня Міністэрства замежных спраў, каментуючы сумесную заяву Еўрасаюза і краін, якія далучыліся, аб прэзідэнцкіх выбарах.
У Мінску лічаць, што прыняты дакумент “наўмысна скажае факты, не ўлічвае аб’ектыўныя рэаліі ў Беларусі і свеце”.
Гэтая рыторыка, на думку МЗС, выкарыстоўваецца на фоне “ўласных сістэмных праблем, нарастаючай унутранай раз’яднанасці, дэградацыі пазіцый на міжнароднай арэне т.зв. “калектыўнага Захаду”.
Падобная пазіцыя “не прывядзе ні да чаго, акрамя далейшага пагаршэння адносін” паміж Беларуссю і ЕС, мяркуюць у знешнепалітычным ведамстве.
“Відавочная розніца паміж ацэнкамі назіральнікаў з больш чым 50 краін, уключаючы заходнія, якія наведалі Беларусь, і загадзя падрыхтаванымі штампамі ЕС. Уласна, пад уплывам некаторых падпісантаў БДІПЧ [АБСЕ] і прыняло рашэнне аб няўдзеле ў назіранні за выбарамі ў Беларусі”, — сцвярджаецца ў каментары.
У МЗС лічаць, што працяг і нарошчванне санкцыйнага ціску, “бесперспектыўнасць і контрпрадуктыўнасць якога ўжо даўно не выклікаюць сумневаў”, не паўплывае на “абраны грамадзянамі Беларусі курс”.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся 26 студзеня, іх пераможцам папярэдне абвешчаны Аляксандр Лукашэнка, канчатковыя вынікі будуць падведзены 3 лютага.
Аб непрызнанні “фіктыўных выбараў” у Беларусі ўжо заявілі краіны Еўрасаюза, Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя і Украіна.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ кастрычніку на тэрыторыю Беларусі прыбыло на 11% больш грамадзян Украіны, чым у верасні — даныя ДзяржпагранкамітэтаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКакава-парашок, кава і курсы кіроўцы ў лідарах па падаражанні з пачатку 2025 года без уліку сезонных тавараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка


