Інтэрпол выдаў чырвоныя карткі на арышт двух падазраваных па справе аб прымусовай пасадцы самалёта ў Мінску
29 студзеня, Позірк. Чырвоныя карткі (апавяшчэнні) на арышт двух падазраваных па справе аб пасадцы ў 2021 годзе ў Мінску самалёта Ryanair выдаў Інтэрпол па запыце Польшчы, паведамляе RMF24.
Аналагічны запыт разглядаецца ў дачыненні трэцяга падазраванага па справе, удакладняецца ў публікацыі.
Паведамляецца, што ў Варшаўскі акруговы суд таксама пададзены хадайніцтвы аб выдачы еўрапейскіх ордараў на арышт усіх, хто знаходзіцца ў вышуку.
Па прычыне таго, што падазраваныя знаходзяцца не ў Польшчы, пракурор не змог абвясціць ім пастанову аб прад’яўленні абвінавачванняў і звярнуўся ў Інтэрпол з просьбай апублікаваць чырвоную картку на тэрыторыі ўсіх краін, якія ўваходзяць у арганізацыю, паведаміла прэс-сакратар генеральнага пракурора Ганна Адамяк.
Яна падкрэсліла, што дасудовы разбор “прадстаўляе вялікую цікавасць для многіх міжнародных арганізацый”, доказы па справе былі часткова перададзеныя, сярод іншага, Еўрапейскай камісіі, Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў, Следчай групе Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), якая супрацоўнічае з Міністэрствам замежных спраў Польшчы.
Interpol Red Notice (чырвонае апавяшчэнне Інтэрпола) — гэта запыт у праваахоўныя органы па ўсім свеце аб выяўленні і папярэднім затрыманні асобы ў чаканні экстрадыцыі, перадачы або аналагічных юрыдычных дзеянняў. Гэта не з’яўляецца міжнародным ордарам на арышт.
Большасць “чырвоных апавяшчэнняў” прызначаны толькі для выкарыстання праваахоўнымі органамі, вытрымкі з іх публікуюцца па запыце адпаведнай краіны-сябра і ў тых выпадках, калі можа спатрэбіцца дапамога грамадскасці для выяўлення месцазнаходжання чалавека або калі чалавек можа прадстаўляць пагрозу грамадскай бяспецы. Зараз на старонцы Інтэрпола ў адпаведным раздзеле апублікаваныя “чырвоныя карткі” трох грамадзян Беларусі, звязаных са справай Ryanair, сярод іх няма.
Акругоны суд Варшавы 4 верасня мінулага года завочна арыштаваў былога дырэктара “Белаэранавігацыі” Леаніда Чура, начальніка змены кантролю Яўгена Цыганова, а таксама неназванага афіцэра КДБ за ўгон самалёта Ryanair са 126 пасажырамі на борце ў маі 2021 года.
Нацыянальная пракуратура абвінавачвае іх у тэрарыстычным акце: падманным захопе кіравання самалётам Ryanair і незаконным пазбаўленні волі пасажыраў і членаў экіпажа. За гэтыя злачынствы прадугледжана пакаранне — да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Паведамлялася, што рашэнне суда адкрывае шлях да выдачы міжнародных ордараў на арышт і дазваляе шукаць падазраваных праз Інтэрпол.
Мазавецкае ўпраўленне Нацыянальнай пракуратуры і Агенцтва ўнутранай бяспекі расследуюць гэтую справу ўжо тры гады.
Следства мае паказанні авіядыспетчара Алега Галегава, які пакінуў Беларусь і перадаў польскім сілавікам запісы з “Белаэранавігацыі”. Шмат у чым прадстаўленыя звесткі супадаюць з інфармацыяй, якую паведаміла ІСАО пасля свайго расследавання ў 2022 годзе.
На борце самалёта знаходзіўся экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA і “Беларусь галаўнога мозгу” Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя.
Пасаджаны ў Мінску рэйс выконваў перавозчык Buzz — польская “дачка” ірландскай авіякампаніі.
Інцыдэнт, у якім Захад абвінавачвае беларускія ўлады, выклікаў хвалю санкцый супраць афіцыйнага Мінска, у тым ліку ў авіясферы.”

- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале доля стратных арганізацый у гадавым вымярэнні вырасла ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 5-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у красавіку, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.780 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях за апошнія тры дні зафіксавана 12 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПроста вызвалення тых, хто знаходзіцца ў няволі з палітычных матываў, мала для выхаду з гуманітарнага крызісу — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПрадстаўнік BelPol заклікаў павялічыць маштаб санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, якіх зараз "вельмі мала"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


