Еўрасаюз, Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія і Новая Зеландыя заявілі аб непрызнанні “фіктыўных выбараў” у Беларусі

27 студзеня, Позірк. Аб непрызнанні “фіктыўных прэзідэнцкіх выбараў” у Беларусі заявілі ў сумесным звароце Еўрасаюз, Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія і Новая Зеландыя.
“Мы адзіныя ў асуджэнні <…> выбараў у Беларусі 26 студзеня і парушэнняў правоў чалавека, якія працягваюцца, здзяйсняюцца беларускім рэжымам. Нядаўна абвешчаныя санкцыі ўяўляюць сабой скаардынаваныя шматбаковыя намаганні ў прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці”, — гаворыцца ў заяве.
Падкрэсліваецца, што “ні адны выбары не могуць лічыцца свабоднымі, справядлівымі або адпаведнымі міжнародным стандартам, калі яны праводзяцца ў атмасферы пастаянных рэпрэсій, адзначаных прыгнётам грамадзянскай супольнасці, адвольнымі затрыманнямі і абмежаваннямі сапраўднага палітычнага ўдзелу”.
“Рашэнне рэжыму запрасіць місію БДІПЧ АБСЕ для назірання ўсяго за 10 дзён да выбараў перашкодзіла ёй атрымаць доступ да ключавых этапаў выбарчага працэсу. Гэтыя дзеянні супярэчаць міжнародным абавязацельствам Беларусі і дэманструюць відавочнае жаданне пазбегнуць празрыстасці выбарчага працэсу”, — адзначаюць аўтары заявы.
У дакуменце таксама заяўляецца аб асуджэнні “жахлівых парушэнняў правоў чалавека” ў Беларусі, таксама там утрымліваецца заклік да вызвалення палітвязняў.
“Мы заклікаем Беларусь прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і абавязацельстваў АБСЭ ва ўсіх адносінах, уключаючы аднаўленне адкрытай грамадзянскай супольнасці, каб стварыць асяродак, у якім могуць быць праведзеныя новыя выбары, якія адпавядаюць міжнародным стандартам. Мы падтрымліваем беларускі народ і прызнаем яго права вызначаць сваю будучыню сапраўды свабодным і справядлівым чынам, без страху, прыгнёту ці вонкавага ўмяшання”, — падкрэсліваецца ў заяве.
27 студзеня Вялікабрытанія і Канада пашырылі санкцыі ў дачыненні да Мінска.
Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, Лукашэнка атрымаў на выбарах 5.136.293 галасы (86,82%), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) — 189.740 (3,21%), Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі) — 119.272 (2,02%), Ганна Канапацкая (былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года) — 109.760 (1,86%), Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці) — 102.729 (1,74%). Супраць усіх прагаласавала 213.277 выбаршчыкаў (3,60%).
Канчатковыя вынікі выбараў-2025 будуць падведзеныя 3 лютага.
Прадстаўнікі многіх дэмакратычных краін Захаду ўжо заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў і Лукашэнку ў якасці прэзідэнта Беларусі.
Прэзідэнт В'етнама стаў дзясятым лідарам дзяржавы, які павіншаваў Лукашэнку з прадаўжэннем уладных паўнамоцтваў
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



