Патрыярх Кірыл спадзяецца на супрацу ўладаў і БПЦ падчас далейшага кіравання Лукашэнкі

27 студзеня, Позірк. З перамогай у тым, што афіцыйны Мінск лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”, павіншаваў Аляксандра Лукашэнку патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
У віншаванні іерарха, апублікаваным на партале Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), сцвярджаецца, што Лукашэнка “самааддана служыць беларускаму народу, адстойвае дзяржаўныя і нацыянальныя інтарэсы, клапоціцца пра гарманічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, пра ўмацаванне асноў мірнага і шчаснага жыцця грамадзян”.
На думку Кірыла, беларускі палітык “нязменна надае вялікую ўвагу духоўна-маральнаму стану грамадства і падтрымцы традыцыйных сямейных каштоўнасцей”.
“Выказваю надзею на далейшае развіццё ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнай улады краіны і Беларускай праваслаўнай царквы. Перакананы, што працяг гэтай супрацы прынясе нямала добрых пладоў і паслужыць дабру жыхароў рэспублікі”, — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка і патрыярх Кірыл рэгулярна абменьваюцца кампліментарнымі заявамі. Напрыклад, 20 лістапада 2024 года, беларускі палітык, віншуючы прадстаяцеля РПЦ з 78-годдзем, заявіў, што яго жыццё — “прыклад самаахвярнага служэння ідэалам дабра і міласэрнасці”.
У сваю чаргу праваслаўны іерарх летась паднёс на 70-годдзе Лукашэнку падарунак — ордэн святога благавернага князя Данііла Маскоўскага (I ступені) за “развіццё царкоўна-дзяржаўных стасункаў”.
Патрыярх Кірыл неаднаразова выказваўся ў падтрымку ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, называў вайну “свяшчэннай”.
Паводле даных Цэнтрвыбаркама Беларусі, Аляксандр Лукашэнка атрымаў 5.136.293 голаса (86,82%), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) — 189.740 (3,21%), Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі) — 119.272 (2,02%), Ганна Канапацкая (былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года) — 109.760 (1,86%), Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасць) — 102.729 (1,74%). Супраць усіх прагаласавала 213.277 выбаршчыкаў (3,60%).
Канчатковыя вынікі выбараў-2025 будуць падведзеныя 3 лютага.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

