Лідары постсавецкіх краін віншуюць Лукашэнку з перамогай на выбарах-2025

27 студзеня, Позірк. На адрас Аляксандра Лукашэнкі паступаюць віншаванні з перамогай на мерапрыемстве, якое афіцыйны Мінск называе “прэзідэнцкімі выбарамі”.
Прэс-служба палітыка паведаміла, што яму паступіла тэлефанаванне ад прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева. Сярод іншага суразмоўцы “каротка абмеркавалі асноўныя пытанні развіцця двухбаковай супрацы, абмяняліся думкамі па міжнароднай тэматыцы”.
Таксама па тэлефоне Лукашэнка паразмаўляў з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Прыняўшы віншаванні, ён абгаварыў з суразмоўцам “ход выканання двухбаковых дамоўленасцей”, дасягнутых год таму.
З прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам Лукашэнка абмеркаваў “стан і перспектывы развіцця двухбаковых стасункаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах”.
Нацэленасць на развіццё “дружалюбных стасункаў паміж дзвюма краінамі” была пацверджаная падчас тэлефоннай размовы Лукашэнкі з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.
Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта РФ, Уладзімір Пуцін накіраваў тэлеграму, у якой назваў “пераканаўчую перамогу” саюзніка доказам “высокага палітычнага аўтарытэту”, а таксама “несумненнай падтрымкі насельніцтвам дзяржаўнага курсу, якім ідзе Беларусь”.
На так званых “прэзідэнцкіх выбарах” Лукашэнка, паводле папярэдніх даных ЦВК, атрымаў 86,82%, Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) — 3,21%, Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі) — 2,02%, Ганна Канапацкая (былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года) — 1,86%, Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці) — 1,74%. Супраць усіх — 3,60%.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

