Беларусь працягвае гандляваць з Захадам, сцвярджае Лукашэнка
17 студзеня, Позірк. Беларусь працягвае гандляваць з краінамі Захаду, нягледзячы на санкцыі, вынікае з заявы Аляксандра Лукашэнкі 17 студзеня на нарадзе па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці.
Паводле слоў спікера, якія прыводзіць яго прэс-служба, гэтак адбываецца, хаця Захад “нібыта не хоча” супрацоўнічаць з Беларуссю ў галіне эканомікі: “Мы са сваёй прадукцыяй абсалютна не патрэбны, мы гэта цудоўна разумеем — лішняя канкурэнцыя ў галіне аўтамабілебудавання, іншых галін не ўваходзіць у парадак дня заходніх дзяржаў, якія падганяюцца ЗША”.
На гэтым фоне Беларусь, адзначыў ён, “больш за ўсё сёння гандлюе на ўсходнім напрамку”.
“Хоць ад Захаду мы не адыходзім канчаткова; тое, што іх цікавіць і нам выгадна, мы прадаём. Але гэта не тыя аб’ёмы”, — канстатаваў ён, назваўшы два ключавыя рынкі — Расію і Кітай.
Лукашэнка сцвярджае, што “прапануе супрацу” Сірыя, таксама “зацікаўлены ў прадукцыі” беларускай вытворчасці Афганістан.
Актыўны гандаль з краінамі Захаду спыніўся праз санкцыі, якія тыя ўвялі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі за дапамогу ў вайне РФ супраць Украіны.
(будзе дапоўнена)
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ кастрычніку на тэрыторыю Беларусі прыбыло на 11% больш грамадзян Украіны, чым у верасні — даныя ДзяржпагранкамітэтаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКакава-парашок, кава і курсы кіроўцы ў лідарах па падаражанні з пачатку 2025 года без уліку сезонных тавараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



