Ціханоўская абмеркавала сітуацыю з палітвязнямі з намеснікам дзяржсакратара ЗША

17 студзеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская абмеркавала 16 студзеня сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі з намеснікам дзяржсакратара ЗША Куртам Кэмпбэлам у гутарцы па тэлефону, паведамляе яе тэлеграм-канал.
“Дыялог датычыўся апошніх навінаў пра беларускіх палітвязняў і магчымых крокаў, якія могуць спрыяць іх вызваленню”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя гэтага бакі абмеркавалі працяг Стратэгічнага дыялогу паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Вашынгтонам, супрацоўніцтва з новай адміністрацыяй ЗША, пашырэнне міжнароднага ўзаемадзеяння, праграмы абменаў і стыпендыяў для беларусаў.
4 снежня 2024 года Кэмпбэл заявіў у відэазвароце да ўдзельнікаў другога стратэгічнага дыялогу беларускага дэмруху з урадам ЗША ў Вільнюсе пра далейшую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў.
У верасні мінулага года Ціханоўская сустрэлася з Кэмпбэлам у Вашынгтоне, дзе яны абмеркавалі “шляхі вызвалення палітвязняў у Беларусі”.
Перад тым палітык сустракалася з ім у Вільнюсе. Намеснік дзяржсакратара ЗША запэўніў яе, што Вашынгтон працягне падтрымліваць беларускі народ і дэмакратычную супольнасць.
На вечар 16 студзеня ў Беларусі 1.245 чалавек прызнана праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.


- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

