МЗС сцвярджае, што накіравала БДІПЧ АБСЕ запрашэнне назіраць за выбарамі-2025

17 студзеня, Позірк. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ было накіраванае запрашэнне назіраць за прызначанымі на 26 студзеня прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў.
“Што тычыцца міжнародных арганізацый, нашыя запрашэнні атрымалі Выканкам і Міжпарламенцкая асамблея СНД, Парламенцкая асамблея АДКБ, Парламенцкі сход Саюзнай дзяржавы, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, Сакратарыят Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, моладзевая арганізацыя Руху. Запрашэнне было таксама накіраванае Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі МЗС, на 16 студзеня Цэнтральная выбарчая камісія акрэдытавала 456 міжнародных назіральнікаў з 49 краін свету, у тым ліку “парламентарыяў з краін СНД і далёкага замежжа, прадстаўнікоў цэнтральных выбарчых органаў замежных дзяржаў, рэгіянальных органаў улады, дыпламатычнага корпуса, незалежных экспертаў”.
Знешнепалітычнае ведамства сцвярджае, што “паводле добрай традыцыі” для ўсіх назіральнікаў “будуць створаныя роўныя ўмовы, якія дазволяць ім у чарговы раз пераканацца ў <…> адкрытасці, транспарэнтнасці і, вядома ж, на свае вочы пабачыць міралюбную і гасцінную Беларусь”.
9 студзеня БДІПЧ і Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе выступілі з сумеснай заявай, у якой адзначылі, што рашэнне беларускіх уладаў не запрашаць дзяржавы — удзельніцы АБСЕ назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі выклікае “глыбокае шкадаванне” і перашкаджае “бесстаронняй і незалежнай ацэнцы”.
У верасні 2024 года кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў заявіў, што сумняваецца ў неабходнасці запрашаць на выбары-2025 назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ.
“Мы, канечне, будзем думаць, час мы яшчэ маем. Але практычнай карысці, паверце, ад гэтага не будзе”, — заявіў ён беларускім дзяржСМІ ў Нью-Ёрку, дзе ўдзельнічаў у мерапрыемствах Генасамблеі ААН.
“Ведаеце, калі прыязджаюць назіральнікі, яны ўжо настроеныя адпаведным чынам, ужо прайшлі “абкатку”, як на што глядзець. І калі ўжо самой арганізацыі зададзены нейкія наратывы, якія трэба ўбачыць ці як адлюстраваць Беларусь, навошта нам такое назіранне?” — сказаў Рыжанкоў.
У той жа час Аляксандр Лукашэнка 3 студзеня 2025-га заявіў, што дапускае запрашэнне на прэзідэнцкія выбары заходніх наглядальнікаў.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне — 21–25 студзеня).
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем улад. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка