Туск на сустрэчы з Ціханоўскай заявіў пра прыярытэт Беларусі падчас польскага старшынства ў ЕС

8 студзеня, Позірк. Беларусь будзе “прыярытэтным напрамкам” у перыяд старшынства Варшавы ў ЕС, заявіў польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск 8 студзеня на сустрэчы з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай.
Сустрэча прайшла ў Варшаве і працягвалася адну гадзіну, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале беларускі палітык.
Сярод іншага, паводле слоў Ціханоўскай, бакі абмеркавалі праблемы, з якімі ў Польшчы сутыкаюцца беларусы, “магчымасці пашырэння выдачы віз”, шляхі вызвалення журналіста Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў у Беларусі, сітуацыю на беларуска-польскай мяжы.
“Адбылася вельмі цёплая і плённая сустрэча ў фармаце тэт-а-тэт. Удзячная польскаму ўраду і прэм’еру Туску за цвёрдую падтрымку беларусаў і паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Наша супрацоўніцтва — гэта не толькі знак салідарнасці, але і ўклад у агульную барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў рэгіёне”, — адзначыла дэмлідар.
Трохдзённы візіт Ціханоўскай у Польшчу пачаўся 8 студзеня.
Польшча старшынюе ў Савеце Еўрапейскага саюза ў першым паўгоддзі 2025 года.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа гэтым тыдні Ціханоўская здзейсніць візіты ў Нарвегію, Італію, Аўстрыю, Германію і БельгіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


