Працягваюць фіксавацца выпадкі траўмавання піратэхнікай
3 студзеня, Позірк. Шэсць чалавек пацярпела ад піратэхнікі за мінулыя суткі, паведамляе МНС.
“Нягледзячы на папярэджанні пра важнасць выканання правілаў бяспекі, людзі працягваюць грэбаваць мерамі засцярогі, што прыводзіць да сур’ёзных наступстваў. Сумней за ўсё, што большасць пацярпелых — дзеці і падлеткі“, — гаворыцца ў рэлізе.
Выпадкі здарыліся ў аграгарадку Якімава Слабада (Светлагорскі раён Гомельскай вобласці), Брэсце, Століне (Брэсцкая вобласць), Магілёве і Мінску.
Днём раней паведамлялася пра дзевяць выпадкаў траўмавання ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў, па выніках 31 снежня — пра 15, з іх на навагоднюю ноч прыйшлося 14 (у навагоднія ночы-2023 і 2022 МНС паведамляла пра шэсць пацярпелых).
Такім чынам, з пачатку святкавання Новага года пацярпела не менш за 30 чалавек.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



