Арт-менеджару Чахоўскаму пасля завочнага перагляду справы павялічылі тэрмін зняволення ў 28 разоў

23 снежня, Позірк. Арт-менеджар Аляксандр Чахоўскі завочна прыгавораны да сямі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафаваны на 800 базавых велічынь (32 тыс. рублёў). Адпаведнае рашэнне пасля перагляду справы мужчыны прынятае ў Брэсцкім абласным судзе, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, суддзя Сяргей Беразюк абвясціў вырак яшчэ 13 снежня.
У чэрвені вышэйзгаданы суд завочна прыгаварыў Чахоўскага да трох месяцаў арышту паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса.
Пазней Вярхоўны суд скасаваў першапачатковы прыгавор і адправіў справу на перагляд. Да паўторнага разбіральніцтва Чахоўскага сталі абвінавачваць не толькі ў дзеяннях, прадугледжаных згаданымі арт. 369 і 370, але таксама ў “кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем” (ч. 1 арт. 3611) і “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” (ч. 1 і 2 арт. 3614).
Блогер Андрэй Павук, які праходзіў па той жа справе, у чэрвені быў завочна прыгавораны да 12 гадоў пазбаўлення волі, блогеры Вольга Павук, Ілля Салянкоў, а таксама рок-музыка Уладзіслаў Наважылаў — да 8 гадоў; былая оперная спявачка Маргарыта Ляўчук — да 6 гадоў.
Пра тое, што завочны прыгавор “у дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання “Рудабельская паказуха” набыў моц, Генеральная пракуратура паведаміла 25 верасня. У абвінаваўчым заключэнні фігуравала 13 артыкулаў КК.

- ЭканомікаУ асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў заявілі аб "дэградацыі імпартазамяшчэння“ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Фінляндыі крокі па вызваленні палітвязняў, пагрозы незалежнасці Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Хельсінкі выказала спачуванні ахвярам начной расійскай атакі на Кіеў і заклікала ўзмацніць ціск на беларускі рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+