ЦВК зарэгістравала пяць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі

23 снежня, Позірк. Цэнтральная выбарчая камісія 23 снежня зарэгістравала пяць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі на выбарах, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
Гэта лідары праўладных структур — Сяргей Сыранкоў (Кампартыя Беларусі), Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці), Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя), а таксама Аляксандр Лукашэнка і былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016-2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем улад. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.

- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


