Больш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК

23 снежня, Позірк. Больш за ўсё подпісаў — 2.518.145 — сабрана за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2025 года. Такая колькасць была названая 23 снежня на пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Далей у парадку змяншэння:
- лідар праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч — 134.472;
- старшыня Камуністычнай партыі Беларусі, якая падтрымлівае Лукашэнку, Сяргей Сыранкоў — 125.577;
- былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая даўно не выступае з крытыкай Лукашэнкі — 121.077;
- кіраўнік лаяльнай уладам Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Аляксандр Хіжняк— 112.779.
Такім чынам усе прэтэндэнты пераадолелі неабходны парог у 100.000 подпісаў, сцвярджае ЦВК. Праверыць дакладнасць лічбаў не ўяўляецца магчымым.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем улад. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


