Другі энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі з-за спрацоўвання датчыка — Мінэнерга

19 снежня, Позірк. Другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі “часова адключаны ад сеткі з-за спрацоўвання аднаго з датчыкаў”, паведаміла 19 снежня Міністэрства энергетыкі.
“Рашэнне адключыць блок ад сеткі было прынятае для правядзення штатнай дыягностыкі працы датчыкаў сістэм забяспячэння, — гаворыцца ў рэлізе ведамства. — Адпаведныя работы цяпер праводзяцца на БелАЭС. Яны не ўплываюць на бяспеку працы станцыі і яе абсталявання”.
Калі энергаблок быў адключаны ад сеткі, не ўдакладняецца.
Раней 19 снежня партал “Зеркало” паведаміў, што “абодва энергаблокі БелАЭС ужо два тыдні не выпрацоўваюць электрычнасць”. “І калі першы знаходзіцца на планавым рамонце, то другі адключаны праз няспраўнасць контуру, які з’яўляецца носьбітам радыеактыўнага асяроддзя”, — аворыцца ў публікацыі.
3 снежня прэс-служба БелАЭС паведамляла, што першы энергаблок станцыі выведзены ў трэці планава-папераджальны рамонт.
Адзначалася, што на кожным блоку атамнай станцыі “ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай” згаданыя рамонты праводзяцца штогод — для “перагрузкі ядзернага паліва ў рэактарнай устаноўцы і падтрымання бяспекі і надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм на самым высокім узроўні”.
“У перыяд спынення энергаблока № 1 высокакваліфікаваныя спецыялісты выканаюць планавае тэхнічнае абслугоўванне, дыягностыку, дэфектацыю і рамонт абсталявання і тэхналагічных сістэм, у тым ліку кантроль стану асноўнага металу і зварных злучэнняў абсталявання і трубаправодаў. Гэтыя мерапрыемствы будуць ажыццёўленыя ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі”, — гаварылася ў паведамленні.
Падчас рамонту адмыслоўцы загрузяць у актыўную зону рэактара каля 25% цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам.
Заяўлена, што рамонт праводзіцца сіламі персаналу БелАЭС “з прыцягненнем персаналу беларускіх і расійскіх падрадных арганізацый”.
Першы планава-папераджальны рамонт першага энергаблока атамнай станцыі быў праведзены ў 2022 годзе і заняў 198 дзён замест належных 80. Другі рамонт — у 2023 годзе — заняў 68 дзён.
Другі блок АЭС рамантавалі ў 2024 годзе, працэс, згодна з паведамленнямі Міністэрства энергетыкі, заняў роўна 80 дзён.
Будаўніцтва БелАЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка

