Дзяржагенцтва БелТА размясціла, скарэктавала і зняла нататку пра “сіянісцкі рэжым” у Ізраілі

17 снежня, Позірк. “Сіянісцкім рэжымам” назвала ізраільскія ўлады беларускае дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.
У паведамленні аб ракетнай атацы Емена на Ізраіль, апублікаваным адразу пасля паўночы 17 снежня, ізраільскія СМІ названыя “сіянісцкімі медыя-крыніцамі” і “сіянісцкімі СМІ”, Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) — “сіянісцкай арміяй”.
Дэ-факта беларускае дзяржагенцтва скапіравала і без рэдакцыйнай праўкі размясціла рускамоўнае паведамленне іранскага інфармацыйнага агенцтва ІРНА.
На публікацыю, паводле звестак “Позірку”, звярнулі ўвагу замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску. Скрыншот нататкі пачаў распаўсюджвацца ў сацыяльных сетках. Яе пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман: “Галоўнаму інфармацыйнаму агенцтву Беларусі ўжо мала рэтрансляваць расійскую прапаганду. Цяпер яно вырашыла стаць рупарам Тэгерана і называе Ізраіль “сіянісцкім рэжымам”.
Спасылку на нататку БелТА размясціў як мінімум адзін орган дзяржаўнай улады — Віцебскі райвыканкам.
Праз некаторы час БелТА змяніла фармулёўкі на нейтральныя, а потым і цалкам прыбрала нататку з сайта (гл. скрыншоты ніжэй).
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выказваўся пра яўрэяў з антысеміцкіх пазіцый, што прыводзіла да дыпламатычных скандалаў.
Гл. па тэме:
Фрыдман: Уяўленні Лукашэнкі пра габрэяў заснаваныя на забабонах савецкага часу
Кіраўнік МЗС Ізраіля: Антысеміцкія выказванні Лукашэнкі абуральныя і непрымальныя





- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях перакрыта дзевяць рэкордаў холаду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2023-24 гадах колькасць беларускіх эмігрантаў у Грузіі зменшылася больш чым на тысячу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі павялічылася ў першым квартале ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУклады ў банках з пачатку года зменшыліся на 1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСавет Еўропы працягне падтрымліваць беларускія незалежныя медыя — прадстаўнік СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства