Паводле даных Мінздароўя, у аварыі ў Валожынскім раёне пацярпела шэсць чалавек, ва ўсіх спалучаныя траўмы

16 снежня, Позірк. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у выніку аварыі, у якую раніцай 16 снежня ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць) трапіла маршрутнае таксі, пацярпела шэсць чалавек.
Раней Міністэрства ўнутраных справаў паведамляла, што шпіталізавана восем чалавек.
Мінздароўя са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр медыцынскага рэагавання заявіла, што ва ўсіх шасці пацярпелых спалучаныя траўмы, стан сярэдняй ступені цяжкасці.
Адна жанчына з траўмай сярэдняй ступені цяжкасці накіраваная ў бальніцу хуткай дапамогі Мінска; дзве пасажыркі з ударамі і траўмамі грудной клеткі шпіталізаваныя ў Мінскую абласную клінічную бальніцу, двое мужчын і адна жанчына з ударамі, траўмамі, пераломамі — у Стаўбцоўскую цэнтральную раённую бальніцу.
Паведамляецца, што “ўсім пацярпелым аказваецца неабходная медыцынская дапамога ў поўным аб’ёме”.
Паводле інфармацыі МУС, аварыя адбылася каля 9 гадзін раніцы на 27-м кіламетры аўтадарогі, якая вядзе з аграгарадка Пяршаі ў Нясвіж праз гарадскі пасёлак Івянец. 66-гадовы кіроўца маршрутнага таксі, які рухаўся ў бок Івянца, не даў рады кіраванню і з’ехаў у кювет. Аўтамабіль перакуліўся.
Ведамства заявіла, што пратэктары шын на задніх колах маршруткі былі зношаныя больш, чым гэта дапушчальна.

- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


