Галоўны рэдактар “Медыязона. Беларусь” Бойка узнагароджаная літоўскай журналісцкай прэміяй “Надзея Свабоды”

13 снежня, Позірк. Галоўнаму рэдактару “Медыязона. Беларусь” Анастасіі Бойка прысуджаная літоўская прэмія “Надзея Свабоды”. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 13 снежня ў Сейме Літвы ў рамках Форуму журналісцкіх арганізацый з краін Балтыі і пераследаваных журналістаў.
“Я хачу падзякаваць за гэтую ўзнагароду літоўскім калегам, — сказала Бойка на цырымоніі ўганаравання. — Вельмі прыемна, што маю працу і працу, я спадзяюся, “Медыязона. Беларусь” адзначылі ў гэты цяжкі час”.
“Калі мы працуем у эміграцыі, калі журналістыка стала амаль ананімнай, я ўсё ж хачу ўспрымаць гэтую прэмію не як сваю асабіста, а як прэмію для кожнага супрацоўніка “Медыязона. Беларусь”, кожнай і кожнага нашага журналіста, СММ-шчыка, рэдактара. Гэтыя людзі кожны дзень пішуць на вельмі складаныя тэмы, распавядаюць складаныя гісторыі, пішуць складаныя навіны”, — дадала яна.
Прэмія “Надзея Свабоды” заснаваная парламентарыем Казісам Старкявічусам і ўручаецца разам з літоўскімі журналісцкімі арганізацыямі.
У 2022 і 2023 гадах гэтую ўзнагароду атрымалі беларускія журналісты, былыя палітвязні Алег Груздзіловіч і Ягор Марціновіч адпаведна.


- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

