За Лукашэнку аддадзена рэкордныя 2,5 млн подпісаў, сцвярджае Круты

8 снежня, Позірк. У падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі на сёмы прэзідэнцкі тэрмін сабрана 2,5 млн подпісаў выбаршчыкаў, сцвярджае кіраўнік ягонай адміністрацыі Дзмітрый Круты.
Пра гэта, паводле паведамленняў дзяржСМІ, ён заявіў 7 снежня на канцэрце “Час выбраў нас” у рамках “рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства” ў Оршы (Віцебская вобласць).
На выбарах 2020 года, паводле афіцыйных даных, за Лукашэнку нібыта было аддадзена каля 2 млн подпісаў, 2015-га — амаль 1,8 млн, 2010 — каля 1,4 млн, 2006 — амаль 2 млн, 2001 — каля 400 тыс. Гэта найвышэйшыя паказчыкі ў кожнай выбарчай кампаніі.
На першых прэзідэнцкіх выбарах 1994 года ён сабраў больш за 150 тыс. подпісаў. Па іх колькасці яго тады апярэдзілі такія кандыдаты, як Васіль Новікаў (больш за 180 тыс.), Зянон Пазьняк (звыш 215 тыс.) і Вячаслаў Кебіч (больш за 370 тыс.).
Працэс падрыхтоўкі да сёмых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года, праходзіць пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы ўказваюць на імітацыю канкурэнцыі.
Згодна з Выбарчым кодэксам, для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта неабходна сабраць не менш як 100 тыс. подпісаў у падтрымку кандыдатуры.
У этапе збору подпісаў, які завяршыўся 6 снежня, удзельнічалі ініцыятыўныя групы Лукашэнкі, кіраўнікоў праўладных Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова і былога сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў 2019 гадах Ганны Канапацкай. Адкрыта падтрымліваюць Лукашэнку ўсё, акрамя Канапацкай.
Пра тое, што за вылучэнне Лукашэнкі сабрана больш за 1,5 млн подпісаў, заявіў кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы, старшыня праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Юры Сянько 21 лістапада.
На наступны дзень аб пераадоленні 100-тысячнага бар’ера заявіў Гайдукевіч.
Іншыя патэнцыйныя кандыдаты лічбаў не называлі.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



