У МАРГ назвалі рэстараны фастфуду Mak.by сеткай нацыянальнай кухні

4 снежня, Позірк. У Беларусі працуе каля 240 спецыялізаваных аб’ектаў грамадскага харчавання, якія “заснаваныя на традыцыях нацыянальнай кухні”, яны разлічаны на 21 тыс. месцаў, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 4 снежня намесніца начальніка ўпраўлення развіцця гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Ірына Шпак.
Паводле яе слоў, у 2024 годзе колькасць такіх аб’ектаў павялічылася на 25, прырост склаў 11,5%. У 2023 годзе іх стала больш на 22 аб’екты, ці на 1,5 тыс. месцаў, сказала Шпак. “То-бок, мы бачым, што ў гэтым годзе тэмпы росту павялічыліся”, — адзначыла чыноўніца.
У Беларусі развіваюцца “нацыянальныя сеткі” грамадскага харчавання, якія “маюць складнікі беларускіх нацыянальных страў”, адзначыла прадстаўніца МАРГ. Сярод іх яна звярнула ўвагу на сетку рэстаранаў хуткага харчавання Mak.by, якую ў ведамстве лічаць “буйной беларускай сеткай” з нацыянальнай кухняй.
Паводле слоў Шпак, “прасоўванне гастратурызму” ў Беларусі адбываецца ў тым ліку праз правядзенне фестываляў, культурных і падзейных мерапрыемстваў, якіх сёлета было праведзена 359.
У лістападзе 2022 года беларускае прадстаўніцтва сеткі рэстаранаў “Макдональдс” паведаміла пра хуткі сыход з беларускага рынку, а затым — пра тое, што цягам некалькіх тыдняў рэстараны пачнуць працу пад расійскім брэндам “Смачна — і кропка”.
У далейшым рэстараны былі перайменаваныя ў Mak.by і працуюць пад гэтай назвай.
У Беларусі было 25 рэстаранаў “Макдональдс” у шасці гарадах. Штогод паслугамі гэтай сеткі хуткага харчавання карысталіся больш за 10 млн чалавек.
Рэстараны працавалі пад кіраваннем прадпрыемства “КСБ Вікторы Рэстараны” (прадстаўнік франшызы “Макдональдс” у Беларусі), якое мае казахстанскі капітал. У цяперашні час гэтае прадпрыемства з’яўляецца ўладальнікам 25 рэстаранаў пад брэндам Mak.by, якія дзейнічаюць на месцы “Макдональдса”.
У меню — тыя ж гамбургеры і чызбургеры, што і ў “Макдональдсе”, але з змененымі назвамі. Дадаткова ўведзеная лінейка “Родны смак”, напрыклад, у асартыменце ёсць піражкі з бульбай і грыбамі або бульба па-вясковаму.
18 лістапада 2022 года Аляксандр Лукашэнка заклікаў “не ахаць і не охаць” з нагоды сыходу “Макдональдса” з Беларусі.
“Я яшчэ раз вас заклікаю: харчуйцеся, спажывайце сваё, не кідайцеся на заморскае, — сказаў ён. — Гэта сёння актуальна гучыць, бо некаторыя, асабліва сярод моладзі, ды і, напэўна, сярэдняга ўзросту, а можа, і старэйшага, сталі ахаць і охаць: “Ах, “Макдональдс” сыходзіць”. Я думаю: дзякуй богу, што сыходзіць”.
Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што месца “Макдональдса” “павінны заняць беларусы, ніхто іншы”.
12 снежня падчас разгляду кадравых пытанняў ён назваў “Макдональдс” сярод нацыяналізаваных прадпрыемстваў.
18 студзеня гэтага года Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі “цудоўна разабраліся” з наступствамі сыходу “Макдональдса”: людзі з задавальненнем ходзяць у гэтыя рэстараны, падкрэсліў ён.
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

