На першым блоку БелАЭС пачаўся чарговы рамонт

3 снежня, Позірк. Першы энергаблок Беларускай АЭС 3 снежня выведзены ў трэці планава-папераджальны рамонт, паведамляе прэс-служба ядзернага энергетычнага аб’екта.
Адзначаецца, што на кожным блоку атамнай станцыі “ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай” згаданыя рамонты праводзяцца штогод — для “перагрузкі ядзернага паліва ў рэактарнай устаноўцы і падтрымання бяспекі і надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм на самым высокім узроўні”.
“У перыяд спынення энергаблока № 1 высокакваліфікаваныя спецыялісты выканаюць планавае тэхнічнае абслугоўванне, дыягностыку, дэфектацыю і рамонт абсталявання і тэхналагічных сістэм, у тым ліку кантроль стану асноўнага металу і зварных злучэнняў абсталявання і трубаправодаў. Гэтыя мерапрыемствы будуць ажыццёўленыя ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падчас рамонту адмыслоўцы загрузяць у актыўную зону рэактара каля 25% цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам.
Заяўлена, што рамонт праводзіцца сіламі персаналу БелАЭС “з прыцягненнем персаналу беларускіх і расійскіх падрадных арганізацый”.
Першы планава-папераджальны рамонт першага энергаблока атамнай станцыі быў праведзены ў 2022 годзе і заняў 198 дзён замест належных 80. Другі рамонт — у 2023 годзе — заняў 68 дзён.
Другі блок АЭС рамантавалі ў 2024 годзе, працэс, згодна з паведамленнямі Міністэрства энергетыкі, заняў роўна 80 дзён.
Будаўніцтва БелАЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



