Склад тэрытарыяльных выбаркамаў сведчыць пра штучную дэпалітызацыю — юрыст
2 снежня, Позірк. У склад тэрытарыяльных камісій на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года ўвайшло больш людзей з грамадскіх аб’яднанняў, чым з партый, што стала агульным трэндам і сведчыць пра намер “не даваць партыям ні ў чым быць занадта моцнымі і папулярнымі”. Такое меркаванне выказала кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” юрыст Святлана Галаўнёва.
Такую сітуацыю яна назвала “штучнай дэпалітызацыяй”.
Усяго на выбарах-2025 сфарміравана 153 тэрытарыяльныя камісіі: шэсць абласных, Мінская гарадская, 118 раённых, чатыры гарадскія (у гарадах абласнога падпарадкавання), 24 раённых у гарадах. У іх склад увайшло 1.689 чалавек.
У складзе тэрытарыяльных камісій партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні прадстаўляюць 69% (1.165 чалавек), каля 70% — жанчыны.
У камісіі ўключаныя: 141 сябра партыі “Белая Русь”, 71 — Камуністычнай партыі Беларусі, 42 — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 17 — Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі; 279 — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, 131 — Беларускага саюза жанчын, 124 — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, 116 — Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Усе яны публічна падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку.
Галаўнёва звярнула ўвагу на тое, што “як заўсёды” ў камісіях шмат жанчын,”але чым вышэйшы статус камісіі — тым больш мужчын у ёй”. Таксама яна адзначыла, што калі глядзець на сярэднюю колькасць чалавек у камісіі, “то яны амаль па максімуму напоўненыя”.
“На парламенцка-мясцовых выбарах, дарэчы, таксама былі ўсе камісіі па максімуме. Пры гэтым амаль усе, хто ў камісіі вылучаўся — прайшлі (97,9%). Можна сказаць, што ўсе гэтыя рэчы сведчаць аб выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу і, як мы кажам у сваіх справаздачах, “дырыжыравання” усімі працэсамі вакол выбараў”, — заявіла Галаўнёва.
У другой справаздачы кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, апублікаванай у лістападзе, гаварылася, што “агульныя ўмовы і рэальная працэдура “фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій (ТВК), “дэманструюць дзяржаўны дырыжызм усіх выбарчых працэсаў пры імітацыі актыўнага ўдзелу грамадзянскай супольнасці, што дае поўны кантроль дзейнай выканаўчай улады над сфармаванымі камісіямі”.
Як вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу апублікаваных 2 лістапада звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі, не менш за 60% грамадзян, вылучаных у тэрытарыяльныя камісіі па выбарах прэзідэнта, паводле фармальных прыкметаў з’яўляюцца прыхільнікамі Лукашэнкі.
Працэс падрыхтоўкі да сёмых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года, адбываецца пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі.
У зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, які працягнецца да 6 снежня, удзельнічаюць ініцыятыўныя групы Лукашэнкі, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча, кіраўніка праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, старшыні Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова і былога сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў у 2016-2019 гадах Ганны Канапацкай. Адкрыта падтрымліваюць Лукашэнку ўсе, акрамя Канапацкай.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць”супраць усіх”.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года. З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Папярэднія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі маштабнымі і працяглымі пратэстамі за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. Масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў перыяд мінулых прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, працягваюцца дагэтуль.
У 2023 годзе ў Беларусі ліквідавана 12 апазіцыйных і неактыўных праўладных партый: Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, Партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды, Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Беларуская аграрная партыя (самаліквідавалася).
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+