Лукашэнка прапанаваў Пуціну размясціць “Орешник” у Беларусі

28 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў размясціць расійскую ракетную сістэму “Орешник” (“Ляшчына”) у Беларусі.
Кажучы пра тое, як гэтая зброя можа “паўплываць на бяспеку Саюзнай дзяржавы”, Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскаму тэлебачанню на палях саміту АДКБ у Астане (Казахстан), заявіў: “Месцы гатовыя дыслакацыі. Калі?”
Паводле яго сцвярджэння, расійскі бок “падумае”.
Як вынікае з апублікаванага ў пракрамлёўскіх тэлеграм-каналах відэазапісу, Лукашэнка сказаў, што гэта “зброя добрая”, не ядзерная, аднак “па сваёй моцы супастаўная з ядзернай”, “але без пранікальнай радыяцыі, без заражэння мясцовасці і аб’ектаў”.
Уладзімір Пуцін, выступаючы на сесіі Савета АДКБ 28 лістапада, заявіў, што Генштаб і Мінабароны Расеі падбіраюць цэлі для паражэння сістэмы “Орешник” на тэрыторыі Украіны, сярод якіх могуць быць “цэнтры прыняцця рашэнняў у Кіеве”. Пуцін таксама папярэдзіў, што “ў выпадку масіраванага групавога прымянення гэтых ракет <…> гронкай у адным удары, яго моц, моц гэтага ўдару, будзе супастаўная з ужываннем ядзернай зброі”.
Расія раніцай 21 лістапада нанесла ўдар па горадзе Днепр, дзе знаходзіцца завод па вытворчасці ракетна-касмічнай і іншай тэхнікі “Южмаш”. Пазней Пуцін заявіў, што войска РФ выкарыстала для гэтага балістычную ракету ў бяз’ядзерным абсталяванні пад назвай “Орешник”. Паводле яго сцвярджэння, сродкаў яе перахопу ў свеце не існуе.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- ПалітыкаУ камунікацыі з амерыканскім бокам абазначаем, што пасля вызвалення палітвязні павінны самі выбіраць месца жыхарства — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваАптымальная колькасць насельніцтва Мінска — 2 млн чалавек, лічаць сталічныя ўлады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені сельгасвытворчасць знізілася на 12,7% у гадавым вымярэнні, за той жа леташні перыяд назіраўся значны рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+