Без уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі перавысіў 350 млн рублёў

28 лістапада, Позірк. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 лістапада 2024 года курс долара ЗША пераадолеў адзнаку 3,5 рубля і дасягнуў рэкорднага ўзроўню 3,533. На падставе вынікаў таргоў Нацыянальны банк устанавіў такі ж афіцыйны курс на 28 лістапада.
Без уліку дэнамінацый 1994, 2000 і 2016 гадоў курс долара складае 353.300.000 рублёў.
Аднаго мільёна беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацый) афіцыйны курс долара дасягнуў 17 снежня 1998 года, 5 млн — 12 траўня 2000 года, 10 млн — 12 верасня 2000 года, 50 млн — 13 ліпеня 2011 года, 100 млн — 7 траўня 2014 года, 150 млн — 15 студзеня 2015 года, 200 млн — 17 студзеня 2016 года, 250 млн — 20 сакавіка 2020 года, 300 млн — 1 сакавіка 2023 года.
Па ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага долара (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам сярод былых рэспублік СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз валютных курсаў без уліку грашовых рэформаў.
За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Узбекістан — 12.848.380, Туркменістан — 8.750.000, Украіна — 4.160.100 і Грузія — 2.742.200.

- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


