Сербскі пракрамлёўскі рух “Нашы” патрабуе адмяніць выступ Ціханоўскай на Бялградскай канферэнцыі па бяспецы

20 лістапада, Позірк. Адмяніць выступ Святланы Ціханоўскай на Бялградскай канферэнцыі па бяспецы запатрабаваў сербскі пракрамлёўскі “Кансерватыўны рух “Нашы”.
“Мы выказваем глыбокую занепакоенасць тым, што такая супярэчлівая фігура з даказанай датычнасцю да сабатажу і падтрымцы тэрарыстычнай дзейнасці атрымлівае платформу на мерапрыемстве, якое рэкламуецца як форум міру і бяспекі. Нагадаем, што групоўкі пад яе кіраўніцтвам ажыццяўлялі сабатаж на чыгуначнай інфраструктуры, каб спыніць транспарціроўку расійскіх войскаў, тым самым не толькі парушаючы суверэнітэт Беларусі, але і пагражаючы жыццю простых грамадзян. Таксама нагадваем, што яна ўдзельнічае ў арганізацыі падраздзяленняў з беларускім штабам, які ваюе ва Украіне”, — гаворыцца ў заяве.
Кіраўнік руху Іван Іванавіч назваў беларускага дэмакратычнага лідара “тэрарыстам”, якога “ніхто не хоча слухаць у Сербіі”.
Выступ Ціханоўскай запланаваны 20 лістапада, у заключны дзень канферэнцыі, у фармаце сяміхвіліннага відэазвароту на панэлі “Вайна і дэмакратыя: палітычнае развіццё ва Усходняй Еўропе ў святле расійскай агрэсіі”.
“Расійскія актывісты нервова рэагуюць на любы выступ Святланы Ціханоўскай, а тут яшчэ і ў Сербіі, якую Расія ўважае за сваю сферу ўплыву”, — пракаментаваў “Позірку” заяву сербскай групоўкі галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка.
Паводле слоў Вячоркі, выступ дэмлідара абавязкова адбудзецца.
Раней рух “Нашы” запатрабаваў ад уладаў краіны выдаць Беларусі рэжысёра Андрэя Гнёта.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



