Лузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты

14 лістапада, Позірк. Беларускі рубель рэагуе на ваганні расійскага рубля, у прыватнасці, яго падзенне ў дачыненні да амерыканскай валюты, заявіла старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна.
Так яна пракаментавала “Позірку” зніжэнне да гістарычнага мінімуму нацыянальнай валюты да долара.
“Мы не можам казаць, што адбываецца зніжэнне курсу нацыянальнай валюты ў адносінах да замежных валют у цэлым. Пакуль Беларускі рубель рэагуе рознанакіравана — да долара зніжаецца, да расійскага рубля ўмацоўваецца”, — сказала эксперт, адзначыўшы, што валюта РФ падае і набліжаецца да адзнакі 100 рублёў за долар.
Беларускі рубель заўсёды рэагуе на змены расійскага, падкрэсліла эканаміст. “Бо Расія з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі, значныя разлікі паміж краінамі адбываюцца менавіта ў расійскіх рублях”, — удакладніла Лузгіна.
“Калі б на зніжэнне курсу беларускага рубля да долара ўплывалі нейкія ўнутраныя фактары, што азначала б наяўнасць праблемы дэфіцыту валюты ў Беларусі, то рубель павінен быў бы зніжацца да іншых валют. У дачыненні да расійскай ён таксама зніжаўся б ці стаяў на месцы”, — адзначыла экспэрт.
“Цяпер, — дадала яна, — рынкавыя механізмы спрацоўваюць так, што беларускі рубель паўтарае тэндэнцыі, але не цалкам капіюе ваганні расійскага рубля”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі павялічваецца колькасць дзяцей з праблемамі зрокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў ступень зносу асноўных сродкаў павялічылася на 1,6 працэнтнага пункта (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМінулым днём Літва зафіксавала рэкордную за апошнія гады колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка